Хрэнін правядзе чарговы збор для кіраўнікоў абласцей і Мінска
17 траўня, Позірк. Штогадовы збор “Ваенная бяспека і абарона дзяржавы” пройдзе 17 траўня ў Магілёве пад кіраўніцтвам міністра абароны Віктара Хрэніна, паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.
“Удзельнікі — старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, вайсковыя камісары абласцей і Мінска”, — адзначае Мінабароны.
Заяўленая мэта збору — “павысіць узровень ведаў службовых асоб у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, удасканальваць навыкі ў дзеяннях са зброяй”.
Паведамляецца, што на зборы чыноўнікі “даведаюцца пра асноўныя тэндэнцыі развіцця ваенна-палітычнага становішча” вакол Беларусі.
Таксама ўдзельнікі “азнаёмяцца з парадкам прымянення беспілотных лятальных апаратаў і барацьбы з імі” і “ўбачаць дзеянні добраахвотнікаў атрада народнага апалчэння па прадухіленні і спыненні правапарушэнняў, ахове і абароне аэрапорта сіламі тэрытарыяльнай абароны”.
Ім прадэманструюць “асноўныя і перспектыўныя” ўзоры ўзбраенняў, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія “стаяць на ўзбраенні воінскіх часцей інжынерных войскаў, падраздзяленняў беспілотных авіяцыйных комплексаў <…>, тэрытарыяльных войскаў”, а таксама “тэхніку дарожна-рамонтных будаўнічых упраўленняў, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі населеных пунктаў да абароны”.
26 траўня 2023 года на аналагічным зборы Хрэнін заявіў кіраўнікам абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, што тэрытарыяльная абарона Беларусі “з сістэмы трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”, а паміж РФ і Украінай адбываецца канфлікт, “які быў па-майстэрску створаны і кіруецца рукамі ЗША і Вялікабрытаніі з задзейнічаннем рэсурсаў Еўропы”.
Чыноўнікі прыехалі ў Гомель, каб сярод іншага пачуць ад кіраўніка Мінабароны: “Проста ля нашых межаў, у непасрэднай блізкасці ад нас гінуць мірныя людзі, нашы браты з аднаго і другога боку”. Хрэнін сказаў ім таксама, што “беларуская міралюбнасць — не сінонім ахвярнасці”, і запэўніў, што “ў выпадку любой агрэсіі адказ будзе хуткім і жорсткім”.
Акрамя гэтага, як заяўлялася, на леташнім зборы кіраўнікі Мінска і абласцей атрымалі веды па арганізацыі і вядзенню абароны населеных пунктаў “з апорай на падрыхтаваныя ўмацаваныя раёны”, а таксама “парадку кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны ў ходзе выканання задач па выяўленні, блакаванні і знішчэнні дыверсійных сіл праціўніка”.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаСанкцыі наўпрост датычацца чвэрці эканомікі — ведамасны НДІ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаСтаршыня “Беллегпрама” сцвярджае, што ў 2024 годзе канцэрн аднавіў пастаўкі ў краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ лістападзе намінальны сярэдні заробак знізіўся на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка