На сустрэчы з польскім дэпутатам Латушка заклікаў інвеставаць ў Беларусь, каб з яе “не зрабілі Паўночную Карэю”

18 траўня, Позірк. Адкрытасць для беларусаў межаў і стварэнне новых магчымасцей для атрымання імі віз абмеркаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка са старшынёй камітэта па справах ЕС польскага Сейма Міхалам Кабоскам, паведамляе прэс-служба АПК.
Палітык прапанаваў стварыць групу стратэгічных партнёраў дэмакратычнай Беларусі з краін ЕС, заклікаўшы “інвеставаць у беларускае грамадства, каб з Беларусі не зрабілі Паўночную Карэю”.
Таксама экс-дыпламат адзначыў небходнасць “выпрацоўкі эфектыўнай стратэгіі Еўрасаюза” і канкрэтных дзеянняў з яго боку ў дачыненні да Беларусі.
Латушка акрэсліў “прыярытэтныя патрэбы беларускага грамадства”, якія вымагаюць “падтрымкі з боку еўрапейскай супольнасці”: фінансаванне незалежных медыя, грамадзянскіх структур і ініцыятыў, прызнанне інстытутаў беларускіх дэмсіл, прыцягненне Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за міжнародныя злачынствы.
Акрамя таго, палітыкі закранулі пытанне “гарманізацыі санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расіі”.
15 траўня ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы Мацей Авіжэнь падчас сустрэчы з Латушкам запэўніў яго ў намеры вырашыць да канца 2024 года праблемы легалізацыі беларусаў, сцвярджае НАУ.
Па выніках сустрэчы створана працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вроцлаве, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы дзеля вырашэння праблем легалізацыі беларусаў.
14 траўня Латушка на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім папрасіў яго падтрымаць у знешняй палітыцы падыход “аб недапушчальнасці ізаляцыі беларускага народа, які зацікаўлены ў пабудове дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы”.


- ПалітыкаЛатушка пра фільм АНТ: Бачым рэалізацыю інфармацыйна-прапагандысцкай спецаперацыі КДБ супраць мяне і ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Трамп меў рычагі ўплыву на Лукашэнку — ён іх выкарыстаў, цяпер яму трэба працягваць ціснуць на рэжым (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Рэспубліканскім афтальмалагічным цэнтры ў 2024 годзе прааперавана 900 замежнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка