Кіраўнік Ніжнесілезскага ваяводства паабяцаў вырашыць праблемы легалізацыі беларусаў — Латушка

15 траўня, Позірк. Ваявода Ніжнесілезскага ваяводства Польшчы Мацей Авіжэнь падчас сустрэчы з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Паўлам Латушкам запэўніў яго ў намеры вырашыць да канца 2024 года праблемы легалізацыі беларусаў.
Сустрэча адбылася 15 траўня, паведамляе прэс-служба Латушкі.
Авіжэнь адзначыў, што разумее спецыфіку легалізацыі беларусаў у Польшчы і канкрэтна ў Ніжнесілезскім ваяводстве, гаворыцца ў паведамленні. Ён запэўніў, што гэтае пытанне знаходзіцца ў фокусе яго ўвагі і будзе вырашацца. Для гэтага бліжэйшым часам запланавана павялічыць на 51 чалавека колькасць супрацоўнікаў ваяводскай адміністрацыі, якая займаецца пытаннямі выдачы відаў на пастаяннае і часовае жыхарства, польскіх падарожных дакументаў і г.д.
“Ваявода прынёс прабачэнні ў сувязі з назапашанай праблемай выдачы дакументаў для беларусаў. Праблема вынікае з хібаў у дзейнасці папярэдняй адміністрацыі ваяводства”, — падкрэслілі ў прэс-службе Латушкі.
У паведамленні адзначаецца, што “дзясяткі нестандартных і спецыфічных кейсаў, а таксама кейсаў, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння”, прынятыя Авіжэнем для “найхутчэйшага разгледжання”.
Па выніках сустрэчы створаная працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Вроцлаве, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы дзеля вырашэння праблем легалізацыі беларусаў.
14 траўня Латушка сустрэўся з беларускай дыяспарай у Вроцлаве, прысутнічала каля 200 чалавек. Агулам у ваяводстве пражывае каля 20 тыс. беларусаў.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


