У паўмарафоне One Run у Мінску прыняло ўдзел на 25% менш чалавек, чым год таму

19 траўня, Позірк. У штогадовым міжнародным паўмарафоне One Run 19 траўня ў Мінску прыняло ўдзел 1,5 тыс. чалавек.
Даныя прыводзіць расійскае агенцтва ТАСС, якое з’яўляецца інфармацыйным партнёрам мерапрыемства.
Удакладняецца, што ў Мінску на старт выйшлі грамадзяне Беларусі, Расіі, Азербайджана, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Егіпта.
Удзельнікі выбралі адну з прапанаваных дыстанцый — 1, 5, 10 або 21,1 км.
Месцам забегаў вызначаны праспект Пераможцаў і некаторыя прылеглыя вуліцы, аўтамабільны рух на іх быў перакрыты.
У 2023 годзе, як паведамлялі дзяржСМІ, у One Run у Мінску ўдзельнічала 2 тыс. чалавек. У 2024-м колькасць зменшылася на 25%.
У гэтым годзе паўмарафон One Run праходзіць таксама ў Расіі, Кітаі, Кыргызстане, Таджыкістане, Бразіліі, Катары, Камеруне, Сербіі, Узбекістане, Непале, Егіпце, Арменіі, Пакістане і Бахрэйне.
Паўмарафон праводзіцца ў Расіі з 2017 года. У 2023 годзе атрымаў міжнародны статус, забегі прайшлі ў Беларусі, Кітаі, Таджыкістане і Кыргызстане.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку чэрвеня ў ЕС спынілі больш спробаў парушэння мігрантамі мяжы з боку Беларусі, чым за студзень і люты разам узятыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ траўня тэхагляд прайшло на 20,2% больш транспарту, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПрадстаўнік Інстытута эканомікі НАН прапануе "некалькі збалансаваць" высокую долю ЖКП у бюджэтных выдатках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка