На большай частцы Беларусі 6 чэрвеня чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — залевы, шторм, папярэджвае МНС
6 чэрвеня, Позірк. На большай частцы Беларусі 6 чэрвеня чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах — “пры навальніцах моцныя залевы”, “у дзённыя гадзіны — град і шквалістае ўзмацненне ветру”, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Будзе дзьмуць паўднёва-заходні вецер хуткасцю 4–9 метраў на секунду (у дыяпазоне 3–5 балаў з 12 паводле шкалы Бафорта; класіфікуецца ў парадку ўзрастання як слабы, умераны і свежы), аднак падчас навальніцы месцамі парывы ўзмоцняцца да 15–20 м/с (7 і 8 балаў; дужы і вельмі дужы), у асобных раёнах — 21–24 м/c (9 балаў; шторм).
Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 23–29 градусаў цяпла, у паўднёва-ўсходніх раёнах краіны — 30–32 градусы.
Гэтыя ўмовы надвор’я, папярэджвае МНС, могуць прывесці да пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, парушэння электразабеспячэння; пашкоджання або абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзення дрэў. Акрамя таго, магчымае зніжэнне бачнасці, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ДТЗ, пашкоджанне сельскагаспадарчых угоддзяў, транспартных сродкаў, пабудоў, камунікацый; падтапленне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоў, гародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння, гібель людзей на вадзе.
З-за залевы ў Мінску спыняўся рух амаль на 100 маршрутах грамадскага транспарту
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



