Двое беларускіх альпіністаў зніклі ў гарах Кыргызстана

9 жніўня, Позірк. Пра знікненне ў гарах Кыргызстана групы альпіністаў паведамляе літоўскі партал Delfi.
Называюцца імёны дваіх беларусаў, якія ўваходзілі ў групу, — Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў.
Таксама знік альпініст з Літвы Сяргей Рубцоў.
“Сваякі і сябры зніклых спадзяюцца на добры зыход і спрабуюць арганізаваць паўнавартасную пошукава-выратавальную аперацыю. Яна патрабуе значных сродкаў, у тым ліку для прыцягнення прафесійных вышынных альпіністаў, спецыяльнага абсталявання і верталёта”, — гаворыцца ў публікацыі.
Са спасылкай на брата Рубцова паведамляецца, што той быў на сувязі тыдзень таму. “Ён сказаў, што знаходзіцца на вышыні каля 6.000 метраў, ужо спускаецца і праз два дні павінен апынуцца ў месцы, дзе яго будзе чакаць транспарт. Але з той нядзелі ніякіх навін ад яго няма”, — сказаў брат альпініста.
Адзначаецца, што трое альпіністаў “лічацца зніклымі без вестак”.
Цяпер вядзецца пошукавая аперацыя, аднак, як удакладняецца, “ратавальнікам пакуль не ўдалося падняцца на вышыню, адкуль паступіў апошні сігнал ад групы”. Для пошукаў выкарыстоўваліся беспілотнікі, але яны таксама “не змаглі дасягнуць неабходнай вышыні”.
Раней Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Кыргызстана паведаміла аб выяўленні пустой палаткі, якая належала групе альпіністаў, зніклых пасля ўзыходжання на вяршыню Курумды.
Пошукі вядуцца на вышыні каля 5.000 метраў. У аперацыі ўдзельнічаюць ратавальнікі, памежнікі і валанцёры, у тым ліку альпіністы са Швейцарыі.
Пік Курумды — горная вяршыня вышынёй 6.614 метраў, размешчана ва ўсходняй частцы Заалайскага хрыбта (Памір) на мяжы Кыргызстана і Кітая.


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа сем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
