Місію дэмсіл у Кіеве ўзначаліла Зазулінская (дапоўнена)

9 жніўня, Позірк. Місію дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве ўзначаліла Вольга Зазулінская, якая дагэтуль займала пазіцыю прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета по сацыяльнай палітыцы.
Аб кадравых зменах абвесціла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на канферэнцыі “Новая Беларусь” 9 жніўня ў Варшаве.
Абавязкі на пасадзе ў АПК будзе часова выконваць Юлія Міцкевіч (намесніца Зазулінскай). Ціханоўская чакае ад Каардынацыйнай рады прапаноў аб пастаяннай кандыдатуры на гэтую пасаду.
Каментуючы змены, яна заявіла: “Мы ўзмацняем украінскі напрамак. <…> [Зазулінская] будзе працаваць з украінскімі ўладамі, палітыкамі, мясцовымі структурамі — безумоўна, у цесным кантакце з беларусамі ва Украіне, беларускімі добраахвотнікамі, палком Каліноўскага і іншых падраздзяленняў. Спадзяюся, што гэта прызначэнне дапаможа і ў вырашэнні вельмі канкрэтных праблем беларусаў, у тым ліку з легалізацыяй”.
Святлана Шаціліна, якая раней узначальвала місію, “была абраная ў Каардынацыйную раду і працягне там сваю працу, у тым ліку па ўкраінскім напрамку”, сказала дэмлідар.
Шаціліна займала пасаду адзін год — з 10 жніўня 2025-га. На працягу двух гадоў да гэтага дэмсілы ва Ўкраіне прадстаўляў Генадзь Манько.
Афіцыйна офіс місіі пачаў працу ў Кіеве у траўні 2026 года — падчас візіту Ціханоўскай ва Украіну.
На сёння беларускія дэмакратычныя місіі і прадстаўніцтвы працуюць таксама ў Бруселі, Празе і Таліне.
Зазулінская была прадстаўніцай АПК з восені 2024 года (яе папярэдніца — Вольга Гарбунова).
Прадстаўніцтва дэмсіл заклікае ўлады Украіны адкласці ўступленне ў сілу дакумента, які зробіць нелегальным знаходжанне ў краіне беларусаў з часовымі ВНЖ
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка



