Латушка заклікаў краіны ЕС павялічыць падтрымку беларускіх незалежных СМІ

9 жніўня, Позірк. “Рэсурсы, якія выдзяляюцца Еўрапейскім саюзам сёння, недастатковыя для эфектыўнага супрацьдзеяння магутнай прарасійскай прапагандыстскай машыне, [якая] <…> спрабуе ментальна паглынуць беларускае грамадства”, — заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка на канферэнцыі “Новая Беларусь” 9 жніўня ў Варшаве.
“Каб перамагчы ў гэтай інфармацыйнай вайне, патрэбныя іншыя памеры падтрымкі незалежных медыя і грамадзянскай супольніасці”, — дадаў ён.
Палітык прапанаваў ЕС увесці асобныя санкцыі супраць структур Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі, бо гэта, на яго думку, “прамы расійскі інструмент знішчэння беларускай дзяржаўнасці і паглянання суверэнітэту з наступнай анэксіяй тэрыторыі”.
На сёння ўзрастаюць пагрозы ўцягвання Беларусі ў гарачую фазу вайны Расіі супраць Украіны, лічыць намеснік старшыні АПК.
Палітык заклікаў кіраўніцтва краін ЕС да “больш прынцыповых дзеянняў” у адносінах да Мінска.
“Мы звяртаемся да вас і не стамімся пра гэта казаць: падтрымайце расследаванне беларускай сітуацыі ў Міжнародным крымінальным судзе, звязанага з дэпартацыяй і прымусам да дэпартацыі сотняў тысяч беларусаў, што з’яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці”, — сказаў Латушка.
З сакавіка 2025 года “не былі ўведзены аніводныя санкцыі супраць рэжыму за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі”, дадаў спікер: “Намі былі высланы адпаведныя запыты ў Еўрапейскую камісію, бо рэпрэсіі <…> не спыняюцца”.
“Мы чуем апошнім часам пазіцыю шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, якія проста гавораць пра свае прагматычныя інтарэсы, але не ўспамінаюць рэпрэсіі ўнутры Беларусі, пра транснацыянальны тэрор, які здзяйсняе рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі штодня”, — падкрэсліў экс-дыпламат.
Таксама ён адзначыў “галасы з боку шэрагу прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, якія прапануюць ЕС ці ЗША проста весці з рэжымам камунікацыю наўпрост”, што з’яўляецца “спробай адмовіць у суб’ектнасці самім беларусам”. Прыкладаў Латушка не прывёў.
Вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



