Мінск 14:50

Ціханоўская пра “Радыё Свабода”: Вы прымушаеце людзей думаць, а дыктатараў — баяцца

Фота: "Радыё Свабода"

22 траўня, Позірк. “70 гадоў — гэта ўзрост сталасці, мудрасці і прафесіяналізму. Віншую вас з такой важнай вяхой! Вы заўсёды былі прыкладам для журналісцкай супольнасці і для мяне асабіста”, — адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да супрацоўнікаў “Радыё Свабода” (РС).

Запіс звароту быў прадэманстраваны 22 траўня ў Сейме Літвы на мерапрыемстве з нагоды 70-годдзя беларускай службы РС.

На думку палітыка, РС спалучае традыцыі і інавацыі, дае людзям непрадузятую інфармацыю, выкарыстоўвае розныя платформы, каб навіны былі даступныя людзям розных узростаў.

“Вы натхняеце. Вы адукоўваеце. Вы злучаецк. Вы прымушаеце людзей думаць, а дыктатараў — баяцца. Вы прымушаеце палітыкаў справаздачыцца, а людзей — задаваць пытанні, — адзначыла Ціханоўская. — Дзякуючы вам беларусы дазнаюцца праўды. Дзякуючы вам свет даведваецца пра тое, што адбываецца ў Беларусі”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: