За парушэнні з рэестра мясаперапрацоўшчыкаў у 2023 годзе выключана 41 арганізацыя, праца яшчэ 12 прыпыненая — КДК
22 траўня, Позірк. У 2023 годзе 41 арганізацыя выключана з рэестра перапрацоўшчыкаў мясной прадукцыі на патрабаванне Камітэта дзяржкантролю, заявіў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 22 траўня ў Мінску старшыня КДК Васіль Герасімаў.
Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць прэс-служба ведамства, “дзейнасць яшчэ 12 вытворчых аб’ектаў прыпыненая да поўнай ліквідацыі парушэнняў”.
“Асаблівая ўвага надавалася спыненню супрацьпраўнай дзейнасці “псеўдамясакамбінатаў”. У дзейнасці многіх такіх прадпрыемстваў выяўленыя грубыя парушэнні”, — заявіў чыноўнік, не назваўшы гэтыя арганізацыі і не канкрэтызаваўшы прэтэнзіі.
Герасімаў адзначыў “станоўчы эфект” ад прынятых у 2022 годзе з падачы КДК заканадаўчых ініцыятыў. Паводле яго слоў, “гэтыя захады, а таксама ліквідацыя пасрэдніцкіх схем дазволілі дзяржаўным мясакамбінатам нарасціць у 2023 годзе аб’ёмы вытворчасці”.
Летась ведамства праверыла больш за 1.100 гандлёвых аб’ектаў, паведаміў кіраўнік КДК, накіравана 558 рэкамендацый “аб ліквідацыі парушэнняў і недахопаў”.
“За грубыя парушэнні прыпынялася дзейнасць 53 гандлёвых аб’ектаў”, — сказаў ён.
7 сакавіка КДК паведаміў пра выяўленне шэрагу парушэнняў падчас маніторынгу гандлёвых аб’ектаў.
У трох гандлёвых пунктах на рынку ў Гродзенскай вобласці зафіксаваныя факты завышэння цэн на гародніну і садавіну да 30% максімальнай гандлёвай надбаўкі. У гандлёвым аб’екце ў Магілёўскай вобласці знойдзеныя факты, калі на прадукцыю са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці ляпіліся новыя цэтлікі.
У двух гандлёвых аб’ектах Гомеля прадавалі мясную прадукцыю са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці. У адной з гэтых крам, якія належаць буйному сеткаваму рытэйлеру, з продажу выключылі больш за 30 кг пратэрмінаваных тавараў, гаворыцца ў рэлізе. У краме ў Мінску прадавалі прадукцыю без маркіроўкі.
“У шэрагу гандлёвых аб’ектаў у продажы адсутнічалі тавары, прадугледжаныя асартыментным пералікам. Выяўленыя і іншыя парушэнні, у т.л. санітарных норм і правіл, правіл гандлю. Большасць выяўленых парушэнняў аператыўна ліквідаваная. Па фактах грубых парушэнняў заканадаўства ў дачыненні да вінаватых распачатыя адміністрацыйныя працэсы”, — паведамляла ведамства.
Паводле інфармацыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, за мінулы год МАРГ праверыў 4.413 гандлёвых аб’ектаў на прадмет “выканання правілаў гандлю і цэнавай палітыкі”. За невыкананне другога крытэрыю накладзены штрафы на суму больш за 900 тыс. рублёў.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка