У 21 з 118 раёнах Беларусі забаронена наведваць лясы

24 траўня, Позірк. У 21 са 118 раёнах Беларусі дзейнічае забарона на наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Брэсцкай вобласці гэта Іванаўскі і Пінскі раёны; Віцебскай — Гарадоцкі; Гомельскай — Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Калінкавіцкі, Мазырскі, Нараўлянскі і Кастрычніцкі; Гродзенскай — Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Мастоўскі, Свіслацкі і Шчучынскі; Мінскай — Бярэзінскі, Барысаўскі і Лагойскі;Магілёўскай — Магілёўскі.
Вольна хадзіць у лясы можна ў Лунінецкім (Брэсцкая вобласць), Пастаўскім (Віцебская вобласць), Лельчыцкім і Хойніцкім (Гомельская вобласць), Валожынскім, Маладзечанскім, Мядзельскім і Слуцкім (Мінская вобласць) раёнах.
У астатніх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.
Пры абмежаванні (жоўты ўзровень пажарнай небяспекі) лясы можна наведваць, але не на аўтатранспарце і без распальвання вогнішчаў. Пры забароне (чырвоны ўзровень) у лес хадзіць нельга.
Увядзенне абмежаванняў і забарон — адказнасць райвыканкамаў. У кожным раёне прымяняюцца свае меры абмежавальнага характару (час наведвання, уезд на транспарце, асобныя ўчасткі ляснога фонду).
Паводле аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі на тэрыторыі Беларусі ліквідавана шэсць лясных пажараў на агульнай плошчы 1,19 га і аналагічная колькасць узгаранняў травы і кустоў (0,126 га).
На 16:00 у Беларусі фіксавалася ад 21,6 градуса цяпла на паўночным усходзе да 28 градусаў на паўднёвым захадзе.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЧыноўнікі Мінадукацыі паведамляюць супярэчлівыя звесткі аб квоце на навучанне расіян у ВНУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства100 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымала больш за 2 тыс. абітурыентаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні было звольнена на 9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка