Прыватную кампанію “ГардСэрвіс” забяспечаць 460 адзінкамі зброі, у тым ліку заходняй
25 траўня, Позірк. Таварыства з абмежаванай адказнасцю “ГардСэрвіс” належыць забяспечыць 460 адзінкамі рознай зброі, вынікае з пастановы Міністэрства ўнутраных спраў № 6 ад 10 студзеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 25 траўня — праз 4,5 месяца пасля падпісання міністрам Іванам Кубраковым.
Дакумент уносіць змены ў пастанову МУС № 78 ад 22 сакавіка 2021 года.
Паводле новай рэдакцыі, кампанія “ГардСэрвіс” павінна быць забяспечаная 9-міліметровымі пісталетамі Макарава ў колькасці 100 адзінак; аўтаматамі Калашнікава мадэляў АК-74, АК-74Н, АКС-74, АКС-74У калібра 5,45 мм — 100; мадэрнізаванымі мадэлямі АКМ, АКМС 7,62 мм — 80; пісталетамі ТТ 7,62 мм — 40; снайперскімі вінтоўкамі ОРСІС Т-5000 7,62 мм — 20; снайперскімі вінтоўкамі 8,6 мм (без канкрэтызацыі), пісталетамі ПСМ 5,45 мм, рэвальверамі сістэмы Нагана 7,62 мм — па 10; пісталетамі Ярыгіна, МР-446 “Вікінг”, МР-448 “Скіф” (усе — 9 мм), карабінамі 7,62 мм і 8,6 мм (без канкрэтызацыі) — па 5. Большасць названых мадэляў зброі была распрацавана і выраблялася ў СССР альбо Расіі.
Кампанія таксама павінна атрымаць 5 пісталетаў Caracal F 9 мм. Гэтая зброя распрацаваная і вырабляецца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
Разам з тым у пераліку пазначаныя ўзоры заходняй зброевай прамысловасці: 9-міліметровыя пісталеты Glock-17, Glock-19, Glock-34 (распрацаваныя аднайменнай фірмай з Аўстрыі) — 50 адзінак; CZ-75 (Чэхія), SIG Sauer P226 (Германія) — па 5.
Пастанова таксама ўтрымлівае нормы забеспячэння зброяй і боепрыпасамі арганізацый, на якіх ускладзеныя функцыі па дзяржаўнай лясной ахове і інкасацыі.
Кампанія “ГардСэрвіс” (старая назва “Белсек’юрыцігруп”) зарэгістраваная 21 лістапада 2019 года. Займаецца дзейнасцю па гарантаванні бяспекі прыватных і юрыдычных асоб.
У 2019 годзе СМІ называлі яе аднаасобным уласнікам ТАА “Глабалкастам-менеджмент” (сфера дзейнасці — мытная лагістыка і аптовы гандаль), якім валодаюць грамадзянка Беларусі Ганна Пушкарова (60% долі) і ўкраінка Ганна Хмялеўская (40%).
У чэрвені 2020 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дазваляе работнікам ТАА “ГардСэрвіс” насіць і выкарыстоўваць зброю. Са снежня 2021 года прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.
Летась Мінабароны Украіны сцвярджала, што на базе “ГардСэрвіс” ствараецца прыватная вайсковая кампанія, у якую прыцягваюць вагнераўцаў.
Сёлета напрыканцы сакавіка расследавальніцкае медыя “Бюро” з дапамогай “Кіберпартызан” высветліла, што кампанію ўзначальвае супрацоўнік службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі Юрый Альшэўскі. Сама структура, паводле іх інфармацыі, звязана з даўнім паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+