Мінск 16:51

Кампанія ў КР — першая спроба арганізаваць незалежны выбарчы працэс, заяўляе Ціханоўская

Архіўнае фота: "Позірк"

25 траўня, Позірк. Каардынацыйная рада (КР) ёсць неад’емнай часткай структуры дэмакратычных сіл, платформай для спрэчак і дыскусій, якая “дасць магчымасць беларусам уплываць на рашэнні сваіх лідараў”, заявіла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 25 траўня ў сувязі з пачаткам выбараў у КР трэцяга складу.

На думку палітыка, КР “павінна адказваць на запыты беларусаў, абараняць іх інтарэсы”, і ёй бы хацелася “там чуць і бачыць розныя галасы, новыя ідэі і людзей з рознымі поглядамі”. “Мы ўсе розныя, але ў нас адна мэта — свабодная Беларусь”, — падкрэсліла дэмлідар у сваім тэлеграм-канале.

“Я ведаю і бачу ўсе хібы і недасканаласці выбараў і сістэмы галасавання, — сказала яна. — Але гэта першая спроба Каардынацыйнай рады арганізаваць незалежны выбарчы працэс, чаго беларусы пазбаўленыя былі дзесяцігоддзямі”. 

Ціханоўская падзякавала “ўсім, хто вылучаецца і галасуе”, а таксама падтрымала тых, хто “ўжо зазнаў рэпрэсіі за ўдзел у кампаніі, новыя крымінальныя справы і пераслед блізкіх”.

“Рэжым працягвае запалохваць і спрабуе сарваць дэмакратычны працэс, бо бачыць у гэтым пагрозу сваёй злачыннай уладзе”, — лічыць палітык.

Выбары ў КР пачаліся апоўначы 25 траўня і, згодна з першапачатковым планам, мусяць завяршыцца ў 23:59 27 траўня.

Хутка пасля запуску галасавання старшыня выбаркама КР Алена Прыходзька паведаміла пра масіраваны DDoS-напад на платформу для галасавання. Спроба парушыць працу сістэмы была адбітая, паведаміла яна праз некалькі гадзін пасля здарэння. Пра тое, што “нічога страшнага не адбылося”, заявіў кіраўнік IT-платформы “Новая Беларусь” Павел Лібер, каманда якога распрацавала інфраструктуру для верыфікацыі выбаршчыкаў і анлайн-галасавання Belarus ID.

DDoS-нападам называецца спосаб наўмыснага парушэння працы рэсурсу шляхам яго перагрузкі вялікай колькасцю запытаў.

Для ўдзелу было зарэгістравана 12 выбарчых спісаў, адзін з іх — “Закон і правапарадак” на чале з лідарам арганізацыі былых сілавікоў ByPol Аляксандрам Азаравым — 24 сакавіка быў выключаны з гонкі на фоне скандалу з агітацыяй праз чат-бот плана “Перамога”.

Раней рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў усе 12 выбарчых спісаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”. Пазней Следчы камітэт адкрыў крымінальныя справы на 257 чалавек, якія выказалі жаданне балатавацца ў КР.

Выбаркам КР папярэдзіў пра рассылку ў Беларусі падазроных спасылак з заклікам да галасавання

25 траўня, Позірк. Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаванні на выбарах у Каардынацыйную раду (КР) трэцяга складу, вынікае з паведамлення старшыні выбаркама КР Алены Прыходзька. "Калі ласка, не карыстайцеся ніякімі спасылкамі, якія вам дасылаюць у хоць бы …
Падзяліцца: