“Мінэнерга” падпісала дарожную карту супрацоўніцтва з венгерскімі атамшчыкамі
29 траўня, Позірк. Дарожную карту супрацоўніцтва АЭС Беларусі і Венгрыі падпісалі 29 траўня ў Мінску беларускае Міністэрства энергетыкі і кіраўніцтва венгерскай атамнай станцыі “Пакш-2”.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага энергетычнага ведамства, дакумент прыняты ў развіццё мемарандума аб узаемаразуменні паміж Мінэнерга і “Пакш-2”, падпісанага ў красавіку 2023 года.
Дарожная карта вызначае “асноўныя кірункі сумеснай працы беларускіх і венгерскіх атамшчыкаў на 2024–2025 гады, у тым ліку ў сферы падрыхтоўкі персаналу, правядзення планавых рамонтных работ, абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі”.
Паводле слоў першага намесніка генеральнага дырэктара — галоўнага інжынера “Белэнерга” Юрыя Шмакава, беларускія і венгерскія спецыялісты будуць дзяліцца “лепшымі практыкамі як у сферы эксплуатацыі абсталявання, так і падрыхтоўкі персаналу”, а таксама “рухацца далей, каб паказаць, што выкарыстанне атамнай энергіі ў мірных мэтах — гэта вельмі важна для ўсяго свету”.
“Будаўнічы досвед Беларусі мае ў нас вялікае значэнне і высокую ацэнку, мы больш за ўсё зацікаўленыя ў яго вывучэнні. Акрамя таго, нашая галоўная задача — забеспячэнне ядзернай бяспекі, у гэтай частцы важна, што мы будзем абменьвацца назапашанымі ведамі і досведам”, — цытуе прэс-служба Мінэнерга гендырэктара “Пакш-2” Гергея Яклі.
Паводле слоў Яклі, кіраўніцтва станцыі “Пакш-2”, якая цяпер будуецца, зацікаўленае ў прыцягненні беларускіх будаўнікоў да работ на пляцоўцы. Адпаведныя магчымасці зараз прапрацоўваюцца, падкрэсліла Мінэнерга.
25 сакавіка ведамства паведаміла, што міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта на сустрэчы з міністрам энергетыкі Беларусі Віктарам Каранкевічам на палях форуму “Атамэкспа” ў Сочы (РФ) “адзначыў высокі ўзровень рэалізацыі праекта па будаўніцтве БелАЭС і выказаў зацікаўленасць у вывучэнні” назапашанага Беларуссю “досведу і кампетэнцый”.
Бакі абмеркавалі “перспектывы абмену досведам у пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, падрыхтоўкі кадраў, кіравання і абыходжання з радыеактыўнымі адкідамі і адпрацаваным ядзерным палівам”. Таксама “гаворка ішла пра магчымасці прыцягнення беларускіх адмыслоўцаў да рэалізацыі праекта АЭС “Пакш-2″ у Венгрыі”.
У ліпені 2023 года амбасадар у Будапешце Уладзімір Улаховіч заявіў, што Беларусь разлічвае на ўдзел у будаўніцтве АЭС у Венгрыі, якой перададзеныя адпаведныя прапановы.
Сёлета ў траўні дыпламат паведаміў, што беларускія адмыслоўцы ўжо не адзін год удзельнічаюць у рэалізацыі праекта “Пакш-2”.
Венгрыя застаецца адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае публічныя кантакты з афіцыйным Мінскам. Як член ЕС яна была вымушана далучыцца да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, але прадстаўнікі венгерскіх уладаў неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць іх увядзенне.
Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта 29 траўня здзейсніць працоўны візіт у Беларусь. У Мінску пройдуць яго перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Алейнікам — у вузкім і пашыраным складах. З Сіярта ў Мінск прыедуць 24 кіраўнікі венгерскіх кампаній.
Кіраўнікі ведамстваў у якасці сустаршыняў правядуць 12-е пасяджэнне міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічнаму супрацоўніцтву.
Венгрыя — адзіная краіна ЕС, у якую яшчэ не здзяйсняла візіт беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка