Фігурыстка Сафонава, якая выступае за Беларусь, дапушчаная да зімовай Алімпіяды 2026 года

28 лістапада, Позірк. Фігурыстка Вікторыя Сафонава, якая выступае за Беларусь, дапушчаная да ўдзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 года. Адпаведнае рашэнне прыняла група экспертаў Камісіі па праверцы адпаведнасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў крытэрам адбору, паведамляе прэс-служба Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
Адзначаецца, што станоўчае рашэнне па Сафонавай прынятае пасля “праведзенай праверкі спартсменаў у адпаведнасці з рашэннем МАК і вызначанымі прынцыпамі”.
Сафонава нарадзілася 8 траўня 2003 года ў Маскве, выступае ў адзіночным катанні. Улетку 2019 года змяніла спартовае грамадзянства і стала выступаць за Беларусь. Шасціразовая чэмпіёнка Беларусі (2019–2024 гады). Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2022 года.
21 кастрычніка Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда не дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай.
19 верасня МАК паведаміў, што індывідуальныя нейтральныя спартсмены, якія прайшлі кваліфікацыю ў сваіх відах спорту, будуць спаборнічаць на зімовых Алімпійскіх гульнях у італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д’Ампеца ў 2026 годзе на тых жа ўмовах, што і на летняй Алімпіядзе ў Парыжы.
Зімовыя АГ пройдуць з 6 па 22 лютага 2026 года.
28 жніўня стала вядома, што ў іх не змогуць браць удзел біятланісты з Беларусі і Расіі.
20 снежня 2024 года Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў нейтральным атлетам з Беларусі ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду, прыняўшы шэраг абмежаванняў.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартовыя федэрацыі не дапушчаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка таго ж года МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе. З аналагічнымі ўмовамі МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024 у нейтральным статусе.
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


