У Беларусі не зарэгістравана перавышэння радыяцыйнага фону з-за інцыдэнту на тэрыторыі Ігналінскай АЭС — МНС
27 лістапада, Позірк. У сувязі з інцыдэнтам на тэрыторыі Ігналінскай атамнай электрастанцыі перавышэння кантрольных узроўняў радыяцыйнага фону на тэрыторыі Беларусі не зарэгістравана, паведаміла 27 лістапада Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Ведамства “запытала звесткі аб надзвычайнай сітуацыі на аб’екце ядзернай энергетыкі для прыняцця вычарпальных мер бяспекі“.
Раней Дэпартамент пажарнай бяспекі і выратавальных аперацый пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы паведаміў, што на тэрыторыі закрытай ІАЭС — у “адным з будынкаў найменш высокай катэгорыі небяспекі“ — 25 лістапада здарыўся пажар.
Паводле інфармацыі ведамства, паведамленне аб узгаранні паступіла ў 16:37. Пажарныя прыбылі на месца праз тры хвіліны. З будынка было эвакуявана 9 чалавек, пацярпелых няма. Пажар быў лакалізаваны ў 17:05, ліквідаваны — у 19:07.
“Радыяцыйнай небяспекі для насельніцтва не зафіксавана (на месцы ўжо праведзеныя вымярэнні радыяцыйнага фону, вынікі не перавышаюць устаноўленыя нормы) — інцыдэнт не ўплывае на радыяцыйную бяспеку, таму ў насельніцтва няма падстаў для турботы, — гаварылася ў паведамленні. — Далейшыя праверкі змяненняў радыяцыйнага фону на тэрыторыі АЭС будуць працягнутыя, дадаткова будзе праверана абсталяванне пажарных і ратавальнікаў, якія працавалі на месцы здарэння“.
У той жа дзень Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы атамнай энергетыкі (VATESI) пацвердзіла атрыманне ад кіруючай ІАЭС кампаніі інфармацыі пра пажар, які, як высветлілася, здарыўся “ў комплексе па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі“.
“Кампанія паведаміла, што сітуацыя была ўзятая пад кантроль, пажар патушаны, падчас інцыдэнту ніхто не пацярпеў, радыяцыйнай шкоды для работнікаў, насельніцтва і навакольнага асяроддзя няма“, — адзначыў літоўскі ядзерны рэгулятар.
Паводле сцвярджэння VATESI, выкідаў радыеактыўных рэчываў у навакольнае асяроддзе не зафіксавана.
“Звычайныя тэхналагічныя работы часова прыпыненыя да правядзення расследавання, рамонту і праверак перад запускам абсталявання. Згодна з устаноўленым патрабаванням бяспекі, кампанія абавязаная правесці расследаванне інцыдэнту і ва ўстаноўленыя тэрміны даць VATESI высновы для ацэнкі“, — гаворылася ў паведамленні.
Ігналінская АСЭ знаходзілася ў эксплуатацыі 26 гадоў — з 31 снежня 1983 года па 31 снежня 2009-га. Размешчана на возеры Дрысвяты (літоўская назва Друкшай), якое падзяляе Літву і Беларусь.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


