“Вясна”: Не менш за 77 чалавек у Беларусі рэпрэсавана ў крымінальным парадку за дабрачынныя ахвяраванні
29 траўня, Позірк. За дабрачынныя ахвяраванні забароненым арганізацыям крымінальны пераслед у Беларусі зазналі не менш за 77 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гаворка ідзе пра справы, распачатыя паводле арт. 3612 (фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання) і арт.2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцы канстатуюць, што крымінальная вытворчасць па такіх абвінавачваннях пачалася ў 2021 годзе, калі беларускія ўлады пачалі “актыўна прызнаваць фонды салідарнасці “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, а некаторыя ініцыятывы — “тэрарыстычнымі арганізацыямі”.
14 сакавіка 2024 года УУС Мінскага аблвыканкама паведаміла, што толькі сёлета выяўлена 260 чалавек, якія зрабілі данаты ініцыятывам і арганізацыям, прызнаным “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” на суму больш за 5 тыс. долараў. У якасці “адкуплення віны” сілавікі прымусілі гэтых асоб зрабіць “добраахвотныя ахвяраванні” на названыя рахункі на суму больш за 356 тыс. долараў.
Практыка такога “вызвалення ад адказнасці” шырока выкарыстоўваецца сілавымі структурамі, у тым ліку КДБ. Чалавеку прапануюць пералічыць грошы ў памеры, шматразовым данату, на рахункі розных дзяржарганізацый. Пры гэтым вядомыя выпадкі, калі ўмовы “здзелкі” не выконваліся, і пасля ахвяравання ўсё роўна ўзбуджалася крымінальная справа.
У лютым 2024 года Следчы камітэт паведаміў, што беларусы зрабілі “добраахвотных ахвяраванняў” на суму больш за 37 млн рублёў (каля 11,5 млн долараў). У СК назвалі гэта “механізмам вызвалення ад крымінальнай адказнасці асоб, якія ўчынілі фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, аднак з’явіліся з павіннай і загладзілі прычыненую шкоду”.
У тым жа месяцы праваабаронцам стала вядома, што СК даслаў у шэраг адукацыйных устаноў дакладную запіску “аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў”. У ёй паведамляецца, што як мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ данацілі “экстрэмісцкім фарміраванням”. Сцвярджаецца, што ў дачыненні да гэтых людзей “праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні”.
Супрацьдзеянне фінансаванню “экстрэмізму і тэрарызму” — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (ДФР КДК), заявіў 21 сакавіка ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1″ намеснік дырэктара ДФР Віктар Франскевіч. “І мы дзейсна з гэтым змагаемся, — падкрэсліў ён. — 2020 год для нас стаў своеасаблівым урокам, які мы засвоілі і аператыўна перабудавалі сваю працу”.
“І таму цяпер супрацьдзеянне фінансаванню дзейнасці супраць дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь з’яўляецца нашай прыярытэтнай задачай”, — сказаў Франскевіч. На яго думку, у КДК створаная “дзейсная сістэма па супрацьдзеянні фінансаванню экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, уключаючы незаконны абарот крыптавалюты”.
Франскевіч адзначыў, што ў 2023 годзе камітэт спыніў “дзейнасць замежных грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па нелегальным абароту крыптавалют”. Паводле яго слоў, на момант спынення працы нелегальнай крыптабіржы “там была чарга з кліентаў”, частка якіх удзельнічала ў “фінансаванні экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці”.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства