Намеснік міністра эканомікі Бранцэвіч заявіла пра неабходнасць вяртання ў Беларусь “суграмадзян, якія мігравалі”

29 траўня, Позірк. Дэфіцыт рабочых рук у Беларусі з’яўляецца “доўгачасовым і стратэгічным выклікам як у колькасным, так і ў якасным аспектах”, заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у каментары дзяржвыданню “СБ. Беларусь Сёння”.
Некаторыя краіны, паводле яе слоў, “кампенсуюць недахоп нацыянальных працоўных рэсурсаў за кошт міграцыі”.
“Гэта досыць распаўсюджаная стратэгія, — сказала Бранцэвіч. — Але неадназначная з пункту гледжання выніку. Па той простай прычыне, што для прарыўнога развіцця неабходныя кваліфікаваныя кадры. А іх па вялікім рахунку не хапае і ў большасці краін — патэнцыйных рэцыпіентаў”.
Акрамя гэтага, дадала чыноўніца, “прысутнічаюць складанасці з адаптацыяй мігрантаў з далёкіх рэгіёнаў, іх паўнавартаснае інтэграванне ў новае культурнае асяроддзе патрабуе і часовых, і фінансавых, і маральных намаганняў”.
Намесніца міністра перакананая, што на першым месцы па актуальнасці для Беларусі павінна стаяць “задача не прыцягнення новых працоўных рэсурсаў здалёк”, а ўтрыманне сваіх кадраў, а яшчэ лепш — “вяртанне суграмадзян, якія мігравалі”.
“У нас унікальныя працоўныя рэсурсы, — адзначыла Бранцэвіч. — Нашы людзі адукаваныя, працавітыя, талерантныя, законапаслухмяныя і выканаўчыя. І нашы еўрапейскія суседзі не асабліва хочуць бачыць у сябе гасцей з Афрыкі ці Блізкага Усходу, але шырока раскрываюць дзверы для беларусаў”.
На яе думку, беларускі рынак працы адчувае ўсё большы ціск з боку “рэгіянальнай канкурэнцыі”.
Раней попытам “з боку багатых транснацыянальных карпарацый” карысталіся беларускія тэхнічныя спецыялісты і навукова-даследчыя кадры, цяпер “барацьба за работнікаў адбываецца па шырокім фронце і геаграфіі”, сказала намесніца кіраўніка ведамства.
“Ужо пакутуюць ад недахопу лінейнага персаналу банкі, гандаль”, — канстатавала яна.
Актыўна стаў “адцягваць” работнікаў расійскі бізнес, прапаноўваючы больш высокія зарплаты, падкрэсліла Бранцэвіч, “на ўзроўні рэгіёнаў, напрыклад, у Санкт-Пецярбургу, рэалізуюцца праграмы па закрыцці вакансій за кошт прыезджых работнікаў, якім прапануюць жыллё, зарплату і іншыя прэферэнцыі”.
Беларусы, рэзюмавала намесніца міністра, становяцца “жаданымі кандыдатамі дзякуючы сваёй ментальнасці, адсутнасці моўнага бар’ера, вельмі блізкай культуры, а таксама ўніфікацыі заканадаўства ў рамках Саюзнай дзяржавы”.
Улады будуць “не проста думаць, а прымаць маштабныя дзеянні” для выпраўлення сітуацыі на рынку працы, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з нагоды Вялікадня 5 траўня Свята-Ільінскі храм Свята-Успенскага жаночага манастыра ў Оршы (Віцебская вобласць). Якія канкрэтна будуць прымацца меры, ён не сказаў.
За апошнія 12 месяцаў беларуская эканоміка страціла больш за 37 тыс. работнікаў. У эканоміцы ў красавіку 2024 года было занята 4 млн 126,5 тыс. чалавек.
На 29 траўня на сайце Дзяржаўнай службы занятасці апублікавана 153.902 вакансіі.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называе меншую лічбу — 100 тыс.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

