У Літве набыла моц забарона на імпарт аграпрадукцыі з Беларусі і РФ

3 чэрвеня, Позірк. Забарона на імпарт больш як 2,8 тыс. найменняў тавараў беларускай і расійскай вытворчасці, зацверджаная 29 траўня ўрадам Літвы, набыла моц 3 чэрвеня.
Пералік падрыхтаваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі гэтай балтыйскай дзяржавы “з улікам аб’ёму, структуры і кошту імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў”.
Пад забарону трапілі 24 групы прадукцыі, у тым ліку жывыя жывёлы, мяса і субпрадукты, рыба, малочныя прадукты, яйкі, натуральны мёд, прадукты нежывёльнага паходжання, расліны, гародніна, садавіна, кава і спецыі, збожжа, трава, маслы, напоі, тытунь ды інш.
Абмежаванні не тычацца прадукцыі, якая не мае “альтэрнатыўных крыніц імпарту”. Гэта некаторыя віды грыбоў, ягад, раслінныя матэрыялы для пляцення, патака, асобныя кармы для жывёл ды іншае.
Вільнюс сцвярджае, што гэтае рашэнне дазволіць аслабіць эканомікі Беларусі і РФ, а таксама ўмацаваць нацыянальную бяспеку Літвы.
21 траўня ўрад Беларусі паведаміў пра пашырэнне пераліку тавараў, забароненых да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі краіны. Сярод іншага ў спіс уключаныя “асобныя тавары, якія паходзяць з Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Эстоніі: піва, зброджаныя напоі, сродкі для догляду за скурай, для валасоў, для галення, для гігіены паражніны рота і зубоў, дэзадаранты, склады для ваннаў, мыла, сродкі для чысткі, дываны на падлогу, мужчынская тэкстыльная адзенне, абутак з верхам з натуральнай скуры, галаўныя ўборы, пасцельныя прыналежнасці, посуд сталовы, кухонны з фарфору і шкляны, асновы матрацныя, лакі, фарбы, пліты, лісты, плёнкі з пластмас, цэтлікі і этыкеткі з паперы, кардону”.
Змены ўнесеныя ў пастанову Савета міністраў ад 6 снежня 2021 года № 700. Дакумент вызначае пералік тавараў вытворчасці краін ЕС, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Албаніі, Ісландыі, Паўночнай Македоніі, Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі, забароненых да ўвозу і рэалізацыі Беларусі.
Раней новыя пазіцыі ў пералік уключаліся ў сувязі з закрыццём суседнімі краінамі ЕС пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 34 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–3 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаПа выніках першага паўгоддзя Беларусь была лідарам у ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2026 годзе ў галіне рэалізаваныя два значныя для краіны інвестпраекты — кіраўнік МінбудархітэктурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


