Галоўчанка: Беларусі і Казахстану па сілах выйсці на тавараабарот у 1,5 млрд долараў
3 чэрвеня, Позірк. Беларусь і Казахстан за некалькі гадоў могуць нарасціць тавараабарот да 1,5 млрд долараў, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка 3 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з кіраўніком урада Казахстана Алжасам Бектенавым (паводле відэафрагментаў, апублікаваных прэс-службай Саўміна).
Паводле яго слоў, восенню Беларусь мае намер наведаць прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.
Найбольш перспектыўным у эканамічных узаемаадносінах з’яўляецца прамысловая кааперацыя, сказаў Галоўчанка.
Ужо сёння “сумесныя беларуска-казахстанскія прадпрыемствы, якія спецыялізуюцца ў першую чаргу на сельскагаспадарчым машынабудаванні, ствараюць сучасную прадукцыю з высокім дабаўленым коштам, забяспечваюць высокі ўзровень лакалізацыі, расце занятасць, фіксуецца рост падатковых паступленняў у бюджэт дзвюх краін”, сцвярджае ён.
Магутнасці сумесных прадпрыемстваў з удзелам беларускага капіталу ў Казахстане даюць магчымасць выпускаць да 10 тыс. трактароў і 1 тыс. камбайнаў у год, звярнуў увагу Галоўчанка.
У бліжэйшы час, заявіў ён, на пляцоўцы машынабудаўнічага прадпрыемства “МТЗ-Казахстан” у горадзе Кастанай плануецца наладзіць вытворчасць рухавікоў Мінскага маторнага завода.
“Ніхто не робіць больш у частцы лакалізацыі вытворчасці ў Казахстане цяпер”, лічыць прэм’ер-міністр Беларусі.
Ён звярнуў увагу на пастаўкі прадуктаў харчавання, беларускі экспарт якога ў Казахстан летась склаў каля 250 млн долараў: “Мы з’яўляемся важным пастаўшчыком малака і мяса на казахстанскі рынак. Гэта дапамагае ўмацоўваць харчовую бяспеку вашай краіны”.
У 2023 годзе, паводле звестак абодвух бакоў, узаемны тавараабарот перавысіў 1 млрд долараў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка