Праект “Жанчыны цяжкіх паводзінаў” прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”

5 чэрвеня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 5 чэрвеня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян, аб’яднаных праектам “Жанчыны цяжкіх паводзінаў”, вынікае з абноўленага спісу на сайце ведамства.
Да “фарміравання” аднесеныя асобы з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў сайта “Жанчыны цяжкіх паводзінаў”, аднайменнага ютуб-канала (1,7 тыс. падпісчыкаў), старонак у “Інстаграме” (747) і “ЦікТоку” (424).
Удзельніцамі “экстрэмісцкай” групы МУС называе журналістак Анастасію Карасёву і Марыну Мянтусаву, экс-тэлевядучую Кацярыну Раецкую.
У апісанні праекта адзначаецца, што ён створаны “беларускамі для беларусак, для жанчын, якія стаміліся, але не здаліся”. “Мы стаміліся ад таго, што для вырашэння нашых праблем і захавання правоў жанчын вечна “непадыходзячы час”. Таму ў нашым шоў разам з сяброўкамі і калегамі, жанчынамі са сферы медыя, палітыкі, навукі і культуры мы абмяркоўваем што можна зрабіць, каб жыццё дзяўчынак, дзяўчат і жанчын стала лепшым. І робім”, — адзначаюць аўтары праекта.
У спісе экстрэмісцкіх фарміраванняў 218 пазіцый.
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 сакавіка — 6 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала рэкордную за 99 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн за студзень — люты 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


