Мінск 06:39

Вальфовіч абмеркаваў з Шайгу праект расійска-беларускай дамовы аб гарантыях бяспекі

Фота: "Пул Першага"

6 чэрвеня, Позірк. Падрыхтоўку канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы і праекта расійска-беларускай дамовы аб гарантыях бяспекі абмеркавалі на сустрэчы ў Алматы (Казахстан) дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч і яго расійскі калега Сяргей Шайгу.

Сустрэча прайшла перад пасяджэннем Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ, паведамляе прэс-служба Савета бяспекі РФ.

Адзначаецца, што бакі таксама “абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднага парадку дня”.

2 чэрвеня ў Алматы старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Сергеенка і спікер Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін абмеркавалі далейшую гарманізацыю заканадаўстваў і рэалізацыю 28 інтэграцыйных праграм у рамках Саюзнай дзяржавы.

У АДКБ уваходзяць Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан. У 2024 годзе ў арганізацыі старшынюе казахстанскі бок.

Падзяліцца: