У Мінску за “тэрарызм” судзяць замежніка, яму пагражае пакаранне аж да смяротнага
6 чэрвеня, Позірк. У Мінскім абласным судзе 6 чэрвеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Рыка Крыегера, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, мужчына, хутчэй за ўсё, з’яўляецца грамадзянінам Германіі. “Радыё Свабода” паведамляе, што амбасада ФРГ у Беларусі ўскосна гэта пацвердзіла.
Крыегер абвінавачваецца паводле ч. 4 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), арт. 3581 (агентурная дзейнасць) і арт. 133 (наёмніцтва) Крымінальнага кодэкса.
Праваабаронцы заявілі, што гэта першы вядомы ім у Беларусі працэс за “наёмніцтва”, аднак сутнасць абвінавачанняў невядомая.
Варта адзначыць, што ч. 3 арт. 289 КК звязаная з дзеяннямі, “здзейсненымі арганізаванай групай, або з прымяненнем аб’ектаў выкарыстання атамнай энергіі, або з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека”. Санкцыя паводле яе — пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў са штрафам або без штрафу, пажыццёвае пазбаўленне волі або смяротнае пакаранне.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+