Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+Хроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 снежня 2025 года
Матэрыял даступны толькі падпісчыкам
ПОЗІРК+

10 чэрвеня, Позірк. Цела малодшага сяржанта пагранічных войскаў “з прыкметамі суіцыду” было знойдзена 8 чэрвеня на ўчастку заставы “Усава” (Гродзенскі раён, на стыку межаў Беларусі, Літвы і Польшчы).
Паводле інфармацыі Гарадзенскай пагранічнай групы, мужчыну 2002 года нараджэння прызвалі на тэрміновую службу летась у кастрычніку. Характарызаваўся станоўча.
“На момант трагедыі малодшы сяржант знаходзіўся ў пагранічным нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы”, — гаворыцца ў паведамленні.
Следча-аператыўная група высвятляе акалічнасці і прычыны здарэння.

Аўтарызавацца
Забыліся пароль?
Выхад з профілю