Нацбанк: Сума наяўных грошай у абароце ад пачатку года павялічылася на 9,1%
14 чэрвеня, Позірк. Паводле даных Нацыянальнага банка, сума наяўных грошай у абароце (агрэгат М0) на 1 чэрвеня 2024 года склала 10 млрд 338,7 млн рублёў, павялічыўшыся за месяц на 172,2 млн рублёў (на 1 траўня — 10 млрд 166,5 млн; + 1,7%).
У параўнанні з 1 студзеня сума наяўных грошай у абароце вырасла на 9,1% (на той момант складала 9 млрд 474,6 млн рублёў).
Пераводныя дэпазіты ад пачатку года скараціліся на 8,1% — з 15 млрд 29,4 млн да 13 млрд 807 млн рублёў.
Аб’ём наяўных грошай у абароце і пераводных дэпазітаў у нацыянальнай валюце (М1) зменшыўся на 1,5% — з 24 млрд 504 млн да 24 млрд 145,7 млн.
Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні (М2) павялічылася з 40 млрд 238,2 млн да 42 млрд 390,2 млн (+5,3%), рублёвая грашовая маса (М2*) — з 41 млрд 998,5 млн да 44 млрд 247,1 млн (+5,4%), шырокая грашовая маса (М3) — з 75 млрд 668,5 млн да 78 млрд 250 млн (+3,4%).
За 2023 год агрэгат М0 вырас на 37,44%, М1 — на 33,85%, М2 — на 34,28%, М2* — на 34,73%, М3 — на 23,56%.
Захаванне ў Беларусі наяўных грошай і бягучых рахункаў у якасці асноўнага драйвера росту грашовай масы “нясе інфляцыйна-дэвальвацыйныя рызыкі пры ўзнікненні знешніх шокаў”, гаварылася ў сакавіцкім макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця.
Летась у студзені намеснік старшыні Нацбанка Сяргей Калечыц заявіў, што для падтрымання дзелавой актыўнасці ў краіне і адначасовага “абмежавання праінфляцыйных рызык” прырост сярэдняй шырокай грашовай масы па выніках года будзе ў межах 12–16%, пры гэтым “рублёвая грашовая база” павялічыцца на 10–12%.
У студзені эканамісты праекта “Кошт урада” адзначалі, што павелічэнне ролі наяўных грошай у эканоміцы нясе шэраг пагроз і рызык — ад “росту аб’ёму ценявых плацяжоў і шэрых схем бізнесу” да “павышэння рызыкі раскручвання інфляцыі і дэвальвацыі”.
Эксперты нагадалі, што ў 2021 годзе аб’ём наяўных грошай у эканоміцы вырас на 596 млн рублёў (+14%), 2022-м — на 2 млрд 173 млн (+46%), за 2023-й — яшчэ на 2 млрд 581 млн (+48%). Рост іх аб’ёму, на думку “Кошта ўрада”, “практычна без прыпынку працягваўся з лютага 2022 года, з месячным перапынкам у кастрычніку 2023 года і рэзкім рыўком у снежні”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка