Мінск 14:50

У Беларусі запрацаваў сервіс таксі Fasten, які пазіцыянуе сябе як замена Uber

Крыніца: pixabay.com

14 чэрвеня, Позірк. Сервіс заказу машын Fasten запушчаны ў 35 гарадах Беларусі і будзе даступны пасля абнаўлення раней устаноўленага карыстальнікамі прыкладання Uber, паведамляе старонка новага прыкладання.

Адзначаецца, што сервіс мае чатыры тарыфы, якія адпавядаюць тарыфным планам Uber: Fasten, Upper, Extra і Max. Таксама ў новым дадатку “можна дадаткова знайсці незвычайныя ці новыя месцы ў горадзе, а таксама маршруты для падарожжаў”.

“Шукаеце прыкладанне Uber? Вы знайшлі яго: Uber зараз з’яўляецца дадаткам Fasten. З Fasten паездкі па горадзе становяцца прыемным і даступным падарожжам”, — гаворыцца ў апісанні прыкладання ў App Store.

Як паведаміла выданне Office life, у канцы траўня расійскае ТАА “Яндэкс.Таксі” падало заяўку на рэгістрацыю ў Беларусі таварнага знака Fasten.

Зараз Fasten уваходзіць у сервісы “Яндэкс”, але першапачаткова ён — агрэгатар таксі амерыкана-расійскай распрацоўкі, запушчаны ў 2015 годзе ў ЗША.

Раней Fasten уваходзіў у групу сервісаў расійскай кампаніі “Вязе”. У 2019 годзе “Яндэкс Таксі” заключыла пагадненне аб куплі праграмнага забеспячэння, і цяпер Fasten уваходзіць у групу сервісаў “Яндэкс Go”.

Падзяліцца: