Ліцэй БДУ называны імем чэкіста Дзяржынскага
17 чэрвеня, Позірк. Ліцэй БДУ названы імем “выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага”, паведамляе тэлеграм-канал навучальнай установы са спасылкай на загад Белдзяржуніверсітэта № 408-ОД.
Міністэрству адукацыі і БДУ выказана падзяка за “падтрымку ініцыятывы калектыву ліцэя”.
З прапановай надаць ліцэю імя Дзяржынскага сёлета ў сакавіку выступіла дырэктар Таццяна Мамчыц. Адпаведны калектыўны зварот яна перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю.
Дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова раскрытыкавала гэтую прапанову, назваўшы яе “ва ўсіх сэнсах надзвычайнай”.
На яе думку, ініцыятыва сведчыць пра намер уладаў “узмацняць неататалітарную ідэалогію ў адукацыі і падпарадкоўваць усе адукацыйныя інстытуты інтарэсам сек’юрызацыі”. Тым самым, падкрэсліла эксперт, “рэжым дасылае цынічна-катэгарычны мэсадж: тое, што раней асацыявалася са свабодай, зараз будзе асацыявацца з заснавальнікам УНК”.
“Пасля таго як вы падтрымаеце наданне ліцэю імя Дзяржынскага, ці будзеце вы гатовы надаць універсітэту імя Сталіна?” — завочна задала яна пытанне рэктару БДУ.
Фелікс Дзяржынскі (1877–1926) — ураджэнец Беларусі (Дзяржынава, Мінская вобласць). Заснавальнік Усерасійскай надзвычайнай камісіі, якая пасля пераўтваралася ў АДПУ, НКУС, КДБ.
Да кастрычніка 1917 года Дзяржынскага неаднаразова арыштоўвалі, агулам ён правёў 11 гадоў у турмах і на катарзе, дзе захварэў на сухоты.
Апублікаваны лісты Дзяржынскага, у якіх ён тлумачыць сваю жорсткасць у дачыненні да ворагаў рэвалюцыі, за што атрымаў мянушку Жалезны Фелікс.
Дзяржынскі прызнаваўся ў лістах жонцы, што “для многіх няма імя страшнейшага”, чым ён, называў сябе “салдатам рэвалюцыі”.
У Беларусі ёсць горад Дзяржынск, які з’яўляецца раённым цэнтрам (Мінская вобласць). У Мінску яго імем названы праспект, помнік Дзяржынскаму ў сталіцы знаходзіцца ў скверы насупраць будынка КДБ.
У Дзяржынава працуе музей-сядзіба яго сям’і.
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка