Мінск 11:40

Спікер Дзярждумы Валодзін прыбыў у Мінск на сесію Парламенцкага сходу саюза Беларусі і РФ

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка (злева направа)
Скрыншот: відэамэтэрыял прэс-службы ПП НС

17 чэрвеня, Позірк. Расійская дэлегацыя на чале са старшынёй Дзяржаўнай думы Вячаславам Валодзіным раніцай 17 чэрвеня прыбыла ў Мінск для ўдзелу ў 66-й сесіі Парламенцкага сходу саюза Беларусі і РФ, паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС).

Паводле інфармацыі ніжняй палаты беларускага парламента, у Авальнай зале адбудзецца “ўрадавая гадзіна” пра фармаванне і развіццё “агульнай навуковай і адукацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы”.

Перад дэпутатамі дзвюх краін выступіць кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук і Міністэрства адукацыі Беларусі, а таксама Міністэрствы навукі і вышэйшай адукацыі і Міністэрства асветы РФ.

Плануецца таксама разгледзець праект дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы з папраўкамі да дэкрэта аб бюджэце СД.

На сесіі будуць выбраныя першы намеснік і намеснікі старшыні Парламенцкага сходу, а таксама зацверджаныя старшыні камісій ад Беларусі.

Падзяліцца: