Мінэнерга дала справаздачу аб аднаўленні ўсіх ЛЭП пасля штармавога ветру
4 лістапада, Позірк. Па стане на 21 гадзіну 4 лістапада энергетыкі цалкам аднавілі электразабеспячэнне пацярпелых ад шквалістага ветру населеных пунктаў, паведаміла Мінэнерга.
Адзначаецца, што электразабеспячэнне парушалася ў асноўным на тэрыторыі Віцебскай і Мінскай абласцей, а над яго аднаўленнем працавалі 176 аператыўна-выязных брыгад, у работах было задзейнічана 194 адзінкі спецтэхнікі.
Раніцай ведамства паведамляла, што ў 9 гадзін аднаўленне электразабеспячэння працягвалася ў 226 населеных пунктах (з 402 пацярпелых), “у большай ступені стыхію зведалі Полацкі, Расонскі, Верхнядзвінскі, Ушацкі і Гарадоцкі раёны”. У ліквідацыі наступстваў непагадзі было задзейнічана 98 аварыйных брыгад і 105 адзінак тэхнікі.
У 16 гадзін колькасць брыгад узрасла да 110, тэхнікі — да 113 адзінак.
Сёлета ў ліпені праз ураган у Беларусі загінула 7 чалавек.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



