Беларускі пагранічнік парушыў мяжу Літвы, распачатае расследаванне — САДМ

17 красавіка, Позірк. Беларускі пагранічнік парушыў мяжу Шальчынінскага раёна Літвы, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося каля літоўскай вёскі Кракунай. Паселішча месціцца ў “Дзевянішскай пятлі” — тэрыторыі Літвы, амаль цалкам акружанай Беларуссю. Да 2020 года тут функцыянаваў пункт спрошчанага пропуску Кракунай (з беларускага боку — Геранёны).
Адзначаецца, што на дарозе, якая злучае краіны, мяжа абазначаная белай лініяй, там жа ўсталяваныя памежныя слупы.
“Памежнікі заставы Гінтараса Жагуніса, якія ахоўваюць гэты ўчастак, зафіксавалі, як чатыры беларускія пагранічнікі падышлі са свайго боку да пункта Кракунай — Геранёны і згаданай дарогі, — гаворыцца ў паведамленні. — Пасля адзін з іх перайшоў лінію мяжы па дарозе і прыкладна на адзін метр зайшоў на тэрыторыю Літвы. Пагранічнік прысеў на адзін з бетонных блокаў, якімі з боку Літвы перакрытая дарога. Неўзабаве ён вярнуўся назад і разам з астатнімі трыма працягнуў патруляванне на беларускім баку”.
Варэнскі памежны атрад САДМ распачаў дасудовае расследаванне па факце незаконнага перасячэння мяжы. Расследаваннем кіруе пракурор 2-га аддзела крымінальнага пераследу Вільнюскай акруговай пракуратуры.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



