Мінск 01:45

Коўшык: Давяраць адукацыю беларускіх дзяцей рэжыму нельга

Архіўнае фота: "Позірк"

17 чэрвеня, Позірк. Беларусам трэба “працягваць барацьбу за дэмакратыю, абараняць каштоўнасці свабоднага грамадства, вучыцца самім і вучыць сваіх дзяцей праўдзівай гісторыі”, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.

Такім чынам палітык пракаментавала той факт, што ліцэй БДУ названы імем чэкіста Фелікса Дзяржынскага.

“У гэтай ініцыятыве “выдатна” ўсё — ад “ідэі калектыву”, якую насамрэч прасоўвала цяперашняя дырэктарка з досведам працы ў навучальнай установе КДБ, да злога сімвалізму абранага імя”, — цытуе Коўшык прэс-служба АПК. 

“Не Скарына. Не Сымон Будны. Не Алаіза Пашкевіч. Не Якуб Колас… Дзяржынскі. Заснавальнік УНК — папярэдніцы КДБ, вядомай сваёй роляй у палітычных рэпрэсіях, чыстках і барацьбе з іншадумствам”, — дадала яна.

Паводле слоў прадстаўніцы АПК, ліцэй БДУ, нядаўні флагман беларускай сярэдняй адукацыі, цяпер “будзе асацыявацца з гісторыяй рэпрэсій і прыгнётам нацыянальнай інтэлектуальнай эліты”, а таксама “мімаволі нармалізаваць гэта” сваёй новай назвай.

“Змушэнне выкладчыкаў да падпісання звароту аб перайменаванні”, падкрэсліла яна, “можна лічыць сістэмным гвалтам і парушэннем правоў чалавека”.

“Увесь гэты акт абсурду — рэакцыя рэжыму на пратэсты 2020 года, — лічыць Коўшык. — Бо тысячы выпускнікоў ліцэя БДУ падтрымалі свабодныя выбары, з ліцэя былі звольненыя не менш як 15 выкладчыкаў”.

На яе думку, гэта “палітычнае пасланне”, своеасаблівы напамін улады пра сваю здольнасць “кантраляваць і душыць іншадумства”, а таксама “шырма, спосаб падкрэсліць лаяльнасць навучальнай установы і яе супольнасці да бягучага курсу Лукашэнкі і Крамля”.

Апрача таго, гэта “бясспрэчнае пацвярджэнне адкату назад і яскравае сведчанне акупацыі Беларусі”.

Адказваючы на пытанне, што з гэтым рабіць, Коўшык параіла “быць пільнымі ў выбары навучальных устаноў і іх кіраўніцтва”. “[Трэба] браць усё ў свае рукі. Бо давяраць адукацыю беларускіх дзяцей цяперашняму рэжыму і яго прыхільнікам нельга”, — падсумавала прадстаўніца АПК.

Ліцэй БДУ называны імем чэкіста Дзяржынскага

17 чэрвеня, Позірк. Ліцэй БДУ названы імем "выбітнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага", паведамляе тэлеграм-канал навучальнай установы са спасылкай на загад Белдзяржуніверсітэта № 408-ОД. Міністэрству адукацыі і БДУ выказана падзяка за “падтрымку ініцыятывы калектыву ліцэя". З прапановай надаць ліцэю імя Дзяржынскага …
Падзяліцца: