Сергяенка стаў першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу Беларусі і РФ
17 чэрвеня, Позірк. Першым намеснікам старшыні Парламенцкага сходу саюза Беларусі і Расіі на 66-й сесіі гэтага органа 17 чэрвеня ў Мінску чакана абраны кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Ігар Сергяенка, вынікае з паведамлення прэс-службы ніжняй палаты беларускага парламента.
Раней гэтую пасаду займаў яго папярэднік у ПП НС Уладзімір Андрэйчанка.
Парламенцкі сход узначальвае спікер Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін.
“Сёлета ў студзені Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы зацверджаныя асноўныя кірункі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні СД на 2024–2026 гады, — цытуе Сергяенку прэс-служба ніжняй палаты беларускага парламента. — Неабходна задзейнічаць патэнцыял камісій Парламенцкага сходу для кантролю за ходам іх выканання і своечасовага рэагавання ў выпадку ўзнікнення любых затрымак у рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных гэтым дакументам”.
Паводле слоў парламентарыя, варта таксама “адсочваць эфектыўнасць ажыццяўлення праграм і мерапрыемстваў, што фінансуюцца з бюджэту СД”.
Сергяенка лічыць важнай супрацу ў праграмах, якія забяспечваюць “тэхналагічны суверэнітэт СД, высокую прадукцыйнасць працы і бяспечнае лічбавае развіццё”.
“Мы павінны не забывацца на гуманітарную сферу. Тут першачарговую ўвагу трэба ўдзяліць моладзі, умацаванню ў грамадстве маральных асноў, духоўнасці, традыцыйных каштоўнасцей, грамадзянскай самасвядомасці і патрыятызму. Адным словам, патрабуецца сур’ёзная праца над тым, што фармуе непарушную аснову адзінства народаў Беларусі і Расеі”, — заявіў ён.
Парламенцкі сход саюза Беларусі і РФ з’яўляецца “прадстаўнічым і заканадаўчым органам” Саюзнай дзяржавы. Пагадненне аб яго стварэнні было падпісанае 29 красавіка 1996 года.
23 траўня 1997 года быў ухвалены Статут СД, у якім вызначаныя кампетэнцыя і парадак работы гэтага органа. У сход уваходзіць па 36 парламентарыяў ад кожнай краіны.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка