Саюзныя парламентарыі ўхвалілі выдзяленне сродкаў на “гуманітарную дапамогу дзецям Данбаса”
17 чэрвеня, Позірк. 20 мільёнаў расійскіх рублёў (больш за 225 тыс. долараў на сёння. — “Позірк”.), плануецца выдзеліць з рэзервовага фонду Саюзнай дзяржавы (СД) і накіраваць на аказанне “гуманітарнай дапамогі навучэнцам і адукацыйным арганізацыям “данецкай і луганскай народных рэспублік”.
Пра гэта, паводле інфармацыі ТАСС, заявіў на пасяджэнні сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая праходзіць у Мінску 17 чэрвеня, дзяржаўны сакратар СД Дзмітрый Мезенцаў.
Паведамляецца, што прадстаўлены ім праект дэкрэта Вышэйшай дзяржрады СД аднагалосна ўхвалены.
“Ваш пакорны слуга і нашыя калегі пяць разоў былі ў Данецку і Луганску. <…> Такая праца <…> сёлета будзе працягнутая”, — сказаў ён.
У Беларусі прайшлі “аздараўленне” 2.150 дзяцей з “лнр” і “днр”, якія вярнуліся дадому, заявіў Мезенцаў.
Ён абверг абвінавачанні ў іх гвалтоўным перамяшчэнні.
У лютым Мезенцаў у акупаваным РФ Данецку перадаў для навучэнцаў аўтамабільных каледжаў у т.зв. “ДНР” і “ЛНР” два грузавікі, якія былі закуплены “ў рамках рэалізацыі задач, пастаўленых Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы”.
У паведамленні беларускага дзяржагенцтва БелТА аўтамабілі фігуравалі як “чарговая партыя гуманітарнай дапамогі Саюзнай дзяржавы дзецям Данбаса” на суму 20 млн расійскіх рублёў (больш за 216 тыс. долараў на той момант. — “Позірк”.), выдзеленых з бюджэту СД.
Раней Мезенцаў прыязджаў на Данбас з “гуманітарнымі місіямі СД”, у рамках якіх былі перададзены прадукты харчавання, адзенне, цацкі, спартыўная форма і інвентар, камп’ютары і аргтэхніка, школьныя аўтобусы, 200 беларускіх ноўтбукаў Horizont, VR-комплексы для рэабілітацыі дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарата, а таксама чатыры трактары МТЗ.
30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.
У пачатку гэтага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “ДНР” і “ЛНР”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “прыняў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў ”.
Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.
Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа і фонду паралімпійца Аляксея Талая займаюцца вывазам дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — “на аздараўленне”. У сувязі з гэтым дэмакратычныя сілы дамагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордэра на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна РФ Марыі Львовай-Бяловай.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС ніжэйшая, чым на пачатку кастрычніка, але вышэйшая, чым у папярэднія дніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2–4 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраз 35 гадоў пасля стварэння ліквідуецца Беларуская асацыяцыя садзейнічання ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКалі Канапацкую зарэгіструюць, ёй будзе дазволена крытыкаваць Расію — ЛябедзькаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЛетась даходы ад паляўнічага турызму ў Беларусі з удзелам замежнікаў павялічыліся на 30% — МінлясгасМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка