Васілю Быкаву ў беларускай літаратуры няма роўных — Навумчык
24 чэрвеня, Позірк. Васіль Быкаў “аднаўленні незалежнасці”, адыграў “абсалютна ключавую ролю — гэта аксіёма і яе не трэба даказваць”, заявіў намеснік старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык на вечарыне, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка 23 чэрвеня ў Варшаве.
Былы паплечнік Быкава па Беларускім народным фронце, які загадзя запісаў відэазварот да ўдзельнікаў з Прагі, назваў яго “вельмі разнастайнай і велічнай фігурай”.
“Але найперш — гэта пісьменнік, аўтар тэкстаў, роўных якім у Беларускай літаратуры не было. Ніхто з моманту, як з’явілася друкаванае беларускае слова 500 гадоў таму, <…> да такой вяршні не ўздымаўся — да вяршыні філасофскага асэнсавання”, — сказаў Навумчык.
Быкаў “вельмі моцна паўплываў на лёс сучаснікаў”, падкрэсліў ён.
“У вельмі драматычны момант нашага жыцця — у 1996 годзе, калі мы [са старшыней БНФ Зянонам Пазьняком] былі вымушаныя падацца на палітычны прытулак у Злучаных Штатах — адным з тых, з кім мы раіліся, быў Васіль Уладзіміравіч Быкаў, які адназначна сказаў: “Вы павінны рабіць так, як вы лічыце палітычна патрэбным” — і нас падтрымаў”, — заявіў палітык.
Моцную падтрымку пісьменніка, паводле яго, адчувалі дзясяткі тысяч прыхільнікаў дэмакратыі.
На думку Навумчыка, калі б Быкаў стаў дэсідэнтам яшчэ у 70-я гады і адкрыта выступіў супраць савецкіх уладаў, ён быў бы вымушаны эміграваць раней і не спрычыніўся бы да станаўлення незалежнай Беларусі.
Экс-старшыня БНФ, кіраўнік руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк, чыёй даверанай асобай на прэзідэнтскіх выбарах 1994 года быў Быкаў, лічыць таго “беларускім нацыянальным пісьменнікам еўрапейскага масштабу”, які развіваў плынь экзістэнцыялізму.
У літаратурным плане Быкаў “недасяжны”, заявіў Пазьняк.
У 80-я гады дзяяч “адкрыта ўстаў у канфрантацыю да камуністаў”, сказаў палітык.
“Ён застанецца ў нашай гісторыі назаўсёды”, — сказаў Пазьняк.
Васіль Быкаў — беларускі празаік, драматург, публіцыст. Класік беларускай літаратуры.
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.
У аснове творчасці Быкава — праўда аб Другой сусветнай вайне, апісанне яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.
Пісьменнік меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, быў адным з непрымірымых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Уваходзіў у аргкамітэт, а затым у сойм Беларускага народнага фронта, быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.
З 1998 года жыў у эміграцыі. Вярнуўся на радзіму незадоўга да смерці.
Памёр 22 чэрвеня 2003 года ад анкалагічный хваробы. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Падчас пахавання труна была накрытая бел-чырвона-белым сцягам, развітацца з класікам прыйшлі дзясяткі тысяч людзей.
Юбілей Быкава беларускія ўлады амаль праігнаравалі.
Лішні чалавек. Чаму Васілю Быкаву няма месца ў сённяшняй Беларусі
Мілінкевіч: Васіль Быкаў пачаў дарогу да праўды ў самыя змрочныя часы
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+