ЗША ўнеслі Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі
25 чэрвеня, Позірк. Беларусь з’яўляецца адной з краін, у якіх “дакументальна пацверджана палітыка або схема гандлю людзьмі”, гаворыцца ў профільным дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі.
У спісе краін, дзе зафіксаваныя “гандаль людзьмі ў рамках фінансаваных уладамі праграм, прымусовая праца ў сферы звязаных з дзяржавай медпаслуг і іншых сектарах, сексуальнае рабства, выкарыстанне або вярбоўка дзяцей у якасці салдат”, апрача Беларусі таксама фігуруюць Афганістан, Бірма, Іран, Кітай, Куба, Паўднёвы Судан, Паўночная Карэя, Расія, Сірыя, Судан, Туркменістан, Эрытрэя.
У дакуменце гаворыцца, што ўлады Беларусі “не ў поўнай меры выконваюць мінімальныя стандарты па выкараненні гандлю людзьмі, не прыкладаюць для гэтага значных намаганняў”.
Урад распачаў “некаторыя крокі”, напрыклад, “падтрымаў кампанію па падвышэнні дасведчанасці пра бяспечную працоўную міграцыю”, звярнулі ўвагу аўтары дакладу.
Разам з тым яны падкрэслілі, што на працягу справаздачнага перыяду “існавала дзяржаўная палітыка або мадэль прымусовай працы ў цэнтрах працоўнай тэрапіі (лячэбна-працоўных прафілакторыях, ЛПП. — “Позірк”.)”.
“Улады прымушалі тысячы людзей з наркатычнай або алкагольнай залежнасцю, а таксама палітзняволеных і асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, выконваць шырокі спектр работ у цэнтрах”, — гаворыцца ў дакуменце.
Дэярждэп ЗША канстатаваў, што афіцыйны Мінск скараціў колькасць расследаванняў, звязаных з гандлем людзьмі, і перастаў паведамляць пра вынікі працы ў гэтай вобласці.
Адзін з цэнтральных момантаў беларускай часткі даклада звязаны з перамяшчэннем у краіну дзяцей з Украіны: “Невядома, колькі з іх заставалася ў Беларусі на канец справаздачнага перыяду. Усе ўкраінскія дзеці, перададзеныя ў Беларусь, былі вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі”.
Яшчэ адной уразлівай катэгорыяй у дакуменце названыя “мігранты з трэціх краін і просьбіты прытулку, якія прыбылі ў краіну ў рамках міграцыі, што спансуецца дзяржавай”. Гаворка, верагодна, пра замежнікаў, якія пры садзейнічанні прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі спрабуюць нелегальна трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза з боку Беларусі.
Амерыканскае знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што ў межах “шырэйшых рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і незалежнага дэмакратычнага актывізму” ўлады абмежавалі дзейнасць няўрадавых арганізацый, у тым ліку тых, якія дапамагалі ахвярам гандлю людзьмі.
Паводле інфармацыі Дзярждэпа, сёмы год запар улады Беларусі не інфармуюць пра расследаванні спраў, звязаных з незаконным вярбоўкай працоўных-мігрантаў.
ЗША заклікалі Мінск расследаваць і правесці суды па ўсіх выпадках прымусовай працы і гандлю людзьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі; перастаць выкарыстоўваць прымусовую працу ў ЛПП. Улады таксама павінны спыніць перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей і забяспечыць іх бяспечнае вяртанне да бацькоў ці апекуноў.
Дзярждэп рэкамендуе павялічыць колькасць інспектараў для выяўлення выпадкаў прымусовай працы і расследавання практыкі незаконнага найму.
Беларусі, на думку ЗША, трэба больш фінансаваць службы, якія дапамагаюць ахвярам гандлю дзецьмі ў мэтах сексуальнай эксплуатацыі, пашырыць доступ да бясплатнай юрыдычнай дапамогі.
Улады краіны, лічаць аўтары дакладу, павінны змяніць або скасаваць шэраг крымінальных артыкулаў такім чынам, каб за мірнае выказванне палітычных поглядаў нельга было прызначыць пакаранне, звязанае з абавязковай працай, а таксама каб “дзеці не падвяргаліся прымусовай працы ў якасці пакарання”.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка