У Гомельскай вобласці супрацоўнік МУС параніў у нагу мужчыну, узброенага нажом
26 чэрвеня, Позірк. У Буда-Кашалёве (Гомельская вобласць) супрацоўнікі МУС затрымалі з ужываннем агнястрэльнай зброі 62-гадовага мясцовага жыхара, паведамляе прэс-служба ведамства.
Сцвярджаецца, што мужчына “кідаўся з нажом на навакольных” каля будынка дзіцячай музычнай школы на вуліцы Чырвонаармейскай.
Нарад раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС “літаральна цягам дзвюх хвілін прыбыў на месца”, гаворыцца ў паведамленні.
“Неаднаразовыя законныя патрабаванні праваахоўнікаў кінуць зброю на зямлю агрэсіўна настроены мужчына праігнараваў і накіраваўся ў іх бок. Пасля гэтага быў зроблены папераджальны стрэл у паветра, затым — па нагах нападніка”, — адзначае ведамства.
З раненнем у правую нагу затрыманы дастаўлены бальніцу, яго дзеянням даецца прававая ацэнка.
Гэта не першы выпадак выкарыстання агнястрэльнай зброі супрацоўнікамі МУС за апошні час.
18 красавіка паведамлялася, што ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна (Магілёўская вобласць) супрацоўнік МУС ужыў агнястрэльную зброю супраць 59-гадовага мясцовага жыхара.
Адзначалася, што днём раней нарад міліцыі прыбыў па выкліку ў дом, з якога “выбег агрэсіўна настроены мужчына з касой”. МУС сцвярджала, што ён “выкрыкваў нейкія пагрозы” і рухаўся ў бок сі“На неаднаразовыя законныя патрабаванні спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў. Участковы інспектар, да якога наблізіўся зламыснік, усведамляючы рэальную пагрозу свайму жыццю і здароўю, зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Аднак агрэсара гэта не спыніла, і вартавы парадку, ужыўшы зброю, параніў яго ў нагу”, — гаварылася ў паведамленні.
Паранены мужчына быў дастаўлены ў бальніцу.
У студзені паведамлялася аб двух выпадках прымянення міліцыяй зброі пры затрыманнях.
У Клічаве (Магілёўская вобласць) увечары 6 студзеня супрацоўнікі мясцовага РАУС затрымалі 52-гадовага мясцовага жыхара, які пагражаў сваёй сужыцельцы забойствам. Мужчыну затрымалі, калі ён ішоў па вуліцы з нажом і не рэагаваў на неаднаразовыя папярэджанні. Калі ён накіраваўся да дзяржаўтаінспектара, “прадстаўляючы рэальную пагрозу яго жыццю і здароўю, міліцыянер стрэліў у нагу нападніка”, паведамляла прэс-служба МУС.
5 студзеня праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі відэа затрымання ў Гродне чалавека, які ішоў па адным з раёнаў горада з нажом у руках. Сілавікі стралялі яму ў нагу. Афіцыйных каментароў не было.
21 лістапада 2023 года ў вёсцы Вялікі Лес (Крупскі раён) “пры праверцы інфармацыі аб незаконным абароце зброі” затрымалі траіх узброеных мясцовых жыхароў — бацьку і двух яго сыноў. Міліцыянер стрэліў у малодшага 19-гадовага сына.
21 лістапада прэс-служба ведамства апублікавала відэазапіс, на якім відаць: мінімум пяць амапаўцаў у поўнай амуніцыі (некаторыя са шчытамі) спачатку выломліваюць замак у дзверы металічнага плота, затым аказваюцца перад адчыненымі дзвярыма дома. З яго выходзяць мужчыны без зброі і на патрабаванне сілавікоў кладуцца на зямлю.
Затым дзеянне адбываецца ў памяшканні. Чуваць крыкі: “Кінь нож!”. Раздаецца адзін стрэл, чутны жаночы крык. Супрацоўнікі МУС некалькі разоў патрабуюць выкінуць нож, а затым хтосьці з іх кажа: “Выкінь нож — акажам дапамогу”. Далей ідзе ўказанне тэлефанаваць у хуткую дапамогу.
19 лістапада жыхар вёскі Ліскі (Гомельская вобласць) заявіў, што ў бок яго дома стралялі знаёмыя.
Міліцыянеры затрымалі 36-гадовага мужчыну. Другога знайшлі з паляўнічай стрэльбай на адной з вуліц вёскі. “На неаднаразовыя патрабаванні пакласці зброю на зямлю вясковец не рэагаваў і рухаўся са стрэльбай, накіраванай у бок міліцыянтаў і грамадзянскіх асоб. Супрацоўнікі зрабілі папераджальныя стрэлы ў паветра, затым адзін на паражэнне”, — паведаміла прэс-служба МУС.
Мужчына памёр у бальніцы.лавікоў.
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16–18 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка і Крэмль руйнуюць беларускую ідэнтычнасць, перапісваючы гісторыю пад расійскія стандарты — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць заявак у службу эвакуацыі BySol за мінулы тыдзень вырасла ў 2,5 раза — СтрыжакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка