Польшча і краіны Балтыі заклікалі ЕС стварыць лінію абароны на мяжы з Беларуссю і РФ
27 чэрвеня, Позірк. Польшча, Літва, Латвія і Эстонія заклікалі Еўрапейскі саюз пабудаваць лінію абароны ўздоўж мяжы з Расіяй і Беларуссю, каб “абараніць ЕС ад ваенных пагроз і іншых шкодных дзеянняў з боку Масквы”, паведамляе Reuters.
Адзначаецца, што адпаведная ініцыятыва будзе абмяркоўвацца на саміце ЕС у Брусэлі, які пачнецца 27 чэрвеня.
“Стварэнне сістэмы абароннай інфраструктуры ўздоўж знешняй мяжы Еўрасаюза з Расіяй і Беларуссю дазволіць вырашыць вострую і надзённую неабходнасць абараніць ЕС ад ваенных і гібрыдных пагроз”, — гаворыцца ў лісце Польшчы і краін Балтыі, накіраваным кіраўніцтву саюза.
Пагрозы, з якімі сутыкаюцца згаданыя краіны, “уяўляюць сабой спалучэнне ваенных і неваенных, а таксама схаваных і адкрытых сродкаў, уключаючы дэзінфармацыю, кібератакі, эканамічны ціск і выцясненне мігрантаў праз межы”, адзначаецца ў пасланні.
“Маштаб і кошт гэтага сумеснага праекта патрабуюць мэтанакіраваных дзеянняў ЕС для яго палітычнай і фінансавай падтрымкі”, — канстатуюць чатыры дзяржавы.
Паведамляецца, што паводле ацэнак “некаторых дыпламатаў” кошт такой лініі абароны ўздоўж 700-кіламетровай сухапутнай мяжы ЕС з Беларуссю і РФ складае каля 2,5 млрд еўра.
“Неабходна прыняць надзвычайныя меры, паколькі знешняя мяжа ЕС павінна быць абароненая ваеннымі і грамадзянскімі сродкамі”, — падкрэсліваецца ў лісце.
На думку яго аўтараў, рэалізацыя праекта павінна ажыццяўляцца ў каардынацыі з НАТО.
Сітуацыя на мяжы Беларусі і ЕС абвастрылася сёлета праз павелічэнне колькасці мігрантаў і іх спробаў нелегальна трапіць у Еўрасаюз.
У канцы траўня і пачатку чэрвеня паведамлялася пра напады мігрантаў на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў з беларускай тэрыторыі. На пасяджэнні Савета нацбяспекі 10 чэрвеня ў Беластоку прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што за апошні час на ўсходняй мяжы здзейснена 50 нападаў на жаўнераў.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітэк падвергнуўся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
За некалькі гадзін да нападу на вайскоўца, паводле інфармацыі ведамства, ад рук мігрантаў пацярпелі непасрэдна памежнікі.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзеянне буферная зона. Паводле інфармацыі МУС Польшчы, дзякуючы ёй колькасць спробаў парушэння мяжы скарацілася прыкладна на траціну.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка