Мінск 15:36

Адукацыйная палітыка ў Беларусі з’яўляецца інструментам рэпрэсій — Дэйкала

Эксперт БХК Кацярына Дэйкала (справа) і псіхолаг Вольга Вялічка
Фота: "Позірк"


27 чэрвеня, Позірк. Рэпрэсіі ў Беларусі праяўляюцца не толькі ў пераследзе палітычных апанентаў, яны сталі часткай “штодзённай сістэмнай палітыкі дзяржавы”, якая тычыцца ўсіх сфер грамадскага жыцця, у тым ліку адукацыі, заявіла сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК), юрыст і праваабаронца Кацярына Дэйкала 27 чэрвеня ў Вільнюсе на канферэнцыі аб правах дзяцей ва ўмовах сацыяльна-палітычнага крызісу

“Адукацыйная палітыка сёння — інструмент рэпрэсій, праз яе дзяржава (дэ-факта — улада) уплывае на фарміраванне свядомасці дзяцей”, — канстатавала яна, дадаўшы, што гэта таксама “частка так званай расійскай мяккай сілы, якая ў вельмі вялікай канцэнтрацыі прысутнічае ў Беларусі”.

Школьная адукацыя, звярнула ўвагу прадстаўніца БХК, у пэўнай ступені “была ідэалагізаваная заўсёды”, але сітуацыя пагоршылася пасля падзей 2020 года, а затым пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: