Латушка: Інтэграцыя Беларусі і Расіі блізкая да крытычнага ўзроўню
7 ліпеня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “працягвае разбураць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі”, інтэграцыя з Расіяй у рамках Саюзнай дзяржавы “набліжаецца да крытычнага ўзроўню”, заявіў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на канферэнцыі “Будучыня Беларусі: забыты фронт расійскай экспансіі”, якая прайшла ў Варшаве.
У канферэнцыі прынялі ўдзел эксперты з Беларусі, Польшчы, Літвы, ЗША і Украіны, паведамляецца ў тэлеграм-канале Латушкі.
Паводле яго слоў, палітычны і вайсковы кантроль над Беларуссю “ўсё больш перадаецца ў рукі Расіі”, ад рэсурсаў Масквы рэжым Лукашэнкі “цалкам залежыць”.
Адной з галоўных памылак заходніх краін у дачыненні да Беларусі Латушка назваў стратэгію “не злаваць дзеда”: “Гэта прывяло нас у кропку крытычнай сітуацыі як унутры Беларусі, так і на межах з Украінай і ЕС. Лукашэнка ўжо зрабіў практычна ўсё, на што яго баяліся справакаваць. Найбольшую колькасць пагроз ён стварыў менавіта ў той перыяд, калі яго практычна не чапалі. Баючыся заштурхаць Лукашэнку ў абдымкі Расіі, Захад у выніку проста назірае за абдымкамі Пуціна і Лукашэнкі”.
Выступаючы на канферэнцыі, кіраўнік НАУ прапанаваў “канкрэтныя крокі” па падтрымцы беларусаў.
Такімі крокамі, паводле яго слоў, з’яўляюцца лаяльная візавая палітыка з боку краін Еўрасаюза, павелічэнне падтрымкі незалежных СМІ і “дэмакратычных інстытутаў, без якіх немагчыма разлічваць на еўрапейскую дэмакратычную Беларусь”, а таксама “сціранне чырвоных ліній адносна Лукашэнкі, якія ён даўно перайшоў”.
Апошняе, удакладніў палітык, тычыцца неабходнасці гарманізацыі санкцый у дачыненні да Мінска і Масквы.
“Большасць беларусаў па-ранейшаму выступае за дэмакратыю і супраць вайны. Менавіта падтрымка беларусаў, узмацненне іх суб’ектнасці — гэта тое, што павінна быць асновай стратэгіі па Беларусі. А значыць, неабходна ўмацоўваць, а не разбураць сувязі беларусаў з Еўропай, з Захадам”, — падкрэсліў Латушка.
Таксама на канферэнцыі ён падняў тэму палітвязняў, колькасць якіх, паводле даных праваабаронцаў, перавышае 1.400, але ў рэчаіснасці “можа быць у тры, а то і ў чатыры разы большай”.
Качанава знайшла "сутнасць эпохі" ў тым, каб працягваць інтэграцыю з РФ
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+