Мінск 20:14

10 ліпеня пачнуцца выбары спікера і віцэ-спікера Каардынацыйнай рады

Крыніца: КР

9 ліпеня, Позірк. Прэтэндэнты на пасады спікера і віцэ-спікера Каардынацыйнай рады трэцяга склікання (КР) будуць названыя 10 ліпеня — “адразу пасля гэтага пачнецца галасаванне”, паведамляе прэс-служба гэтай палітычнай структуры.

Абмеркаванне кандыдатур анансавана на ютуб-канале КР (пачатак у 19.00), заяўленая працягласць дэбатаў — дзве гадзіны.

Галасаванне будзе працягвацца на працягу 24 гадзін, пры неабходнасці адбудзецца другі тур — таксама працягласцю ў суткі.

9 ліпеня КР абвясціла аб зацвярджэнні новай рэдакцыі статута, якая дазваляе сумяшчаць мандат дэлегата з пасадай у Аб’яднаным пераходным кабінеце.

З 71 дэлегата, які прыняў удзел у галасаванні, дакумент падтрымала 58 (81,7%).

Новая рэдакцыя статута вызначае, што выбары спікера, віцэ-спікера, сакратара КР праводзяцца галасаваннем “простай большасцю”, на іншыя пасады людзей абіраюць “праз рэйтынгавую сістэму”.

“Абмежаваныя правы і функцыі Нарады Фракцый, цяпер усе пытанні, акрамя асобных, прымаюцца агульным складам. Прадугледжаная магчымасць прыцягваць да працы памочнікаў; пераходу з фракцыі ў фракцыю або выхаду з іх”, — гаворыцца ў паведамленні.

Выбары ў КР адбыліся 25–27 траўня, на іх прагаласавала 6.723 чалавекі. Па выніках электаральнай кампаніі ў структуру абрана 80 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 8 блокаў: “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” (28 дэлегатаў), “Блок Пракоп’ева — Ягорава” (13), “Еўрапейскі выбар” (8), “Незалежныя беларусы” (8), “Моладзевы наступ” (8), “Воля” (6), “Наша справа” (6) і “Хопіць баяцца!” (3).

Латушка vs. Ягораў, або Жарсці па КР 3.0

Каардынацыйная рада трэцяга склікання, абраная падчас галасавання 25-27 траўня, яшчэ ні разу не збіралася, але ўжо стала арэнай гарачых дыскусій паміж аб'яднаннямі, якія прайшлі туды. Ужо выразна відаць падзел на большасць і меншасць, на "ўладу" і "апазіцыю". Прадметам апошняй спрэчкі …
Падзяліцца: