На сумеснай трэніроўцы беларускія і кітайскія вайскоўцы займаюцца паветрана-дэсантнай падрыхтоўкай

9 ліпеня, Позірк. Заняткі па паветрана-дэсантнай падрыхтоўцы праходзяць у рамках сумеснай трэніроўкі вайскоўцы Беларусі і Кітая, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Трэніроўка называецца “Атакуючы сокал”, адзначаецца, што яе ўдзельнікі “адпрацоўваюць наземныя элементы скачка з парашутам”.
Заняткі праходзяць “у рамках будучага дэсантавання вайскоўцаў дзвюх краін”, удакладняе беларускае абароннае ведамства.
“Вайскоўцы выконваюць укладку парашутных сістэм, уключаючы праверку строп, налістванне і надзяванне камеры на купал асноўнага парашута”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры дэсантаванні “кітайскія вайскоўцы будуць выкарыстоўваць свае парашутныя сістэмы”, падкрэслівае Мінабароны.
6 ліпеня паведамлялася аб прыбыцці Беларусь кітайскіх вайскоўцаў для ўдзелу ў сумеснай трэніроўцы з падраздзяленнямі Узброеных сіл Беларусі.
Адзначалася, што манёўры пройдуць 8–19 ліпеня пад Брэстам паблізу мяжы з Польшчай у рамках “гадавога плана і кітайска-беларускіх дамоўленасцяў”.
Мінабароны Беларусі сцвярджае, што трэніроўка дазволіць бакам “абмяняцца вопытам, правесці зладжванне беларускіх і кітайскіх падраздзяленняў, стварыць падмурак для далейшага развіцця беларуска-кітайскіх адносін у сферы сумеснай падрыхтоўкі войскаў”.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны КНР Лі Шанфу 17 жніўня 2023 года заявіў, што ваеннае супрацоўніцтва дзвюх краін “ні ў якім разе не будзе накіраванае супраць трэціх краін”. “Нам гэта не трэба, нам трэба засцерагчы свае дзяржавы і свае народы”, — сказаў ён.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ рэйтынгу ЦНІ сярод беларускіх гарадоў першае месца заняў Мінск, у пяцёрку ўвайшлі Смалявічы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале па эканамічным развіцці лідарам сярод рэгіёнаў была Брэсцкая вобласць, аўтсайдарам — МагілёўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём платных паслуг на душу насельніцтва павялічыўся ў 2,3 раза — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Брэсцкай вобласці і Мінску адзначаная дадатная дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 3,7% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

