Супрацоўнікі “Белсата” заклікалі кіраўніцтва Польшчы і TVP захаваць тэлеканал як асобны праект
12 ліпеня, Позірк. З заклікам захаваць “Белсат” і яго праекты “ў рамках аднаго тэлеканала на чале з Аляксеем Дзікавіцкім”, а таксама распачаць “шчыры і адкрыты дыялог” адносна ўнутраных змен на канале супрацоўнікі медыя звярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Зварот, тэкст якога мае “Позірк”, накіраваны прэм’ер-міністру Дональду Туску, міністру замежных спраў Радаславу Сікорскаму, спікеру Сейма Шымону Галоўні, ліквідатару TVP S.A. Даніэлю Гаргашу (з канца мінулага года кампанія знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі юрыдычнай асобы) і дырэктару TVP Томашу Сыгуту.
“Мы ведаем і бачым, што зараз адбываюцца незваротныя працэсы, якія вядуць да знішчэння і ліквідацыі флагманскага польскага праекту мяккай сілы на Усходзе, — гаворыцца ў дакуменце. — Як калектыў мы не можам гэтага дапусціць. Таму мы настойліва звяртаемся да вас з просьбай прыслухацца да нашага голасу і не знішчаць “Белсат”.
Адзначаецца, што дзякуючы польскай дзяржаве і працы каманды было створана “найважнейшае для беларусаў незалежнае ад Лукашэнкі тэлебачанне, якое з цягам часу пашырыла сваю дзейнасць на ўсю постсавецкую прастору і стала адным з вядучых СМІ, якія супрацьстаяць Крамлю”. Медыя таксама “шырока прадстаўляе сітуацыю на Усходзе і для польскай аўдыторыі”.
У звароце падкрэслена, што ў самыя цяжкія моманты журналісты кампаніі “заставаліся незалежнымі і распавядалі пра падзеі ў Польшчы аб’ектыўна, без прапаганды”.
Супрацоўнікі медыя разлічваюць “на ўзаемнасць” — на незалежнасць канала і “кансэнсус у гэтай справе, незалежна ад палітычных падзелаў”. Для калектыву “Белсат” — гэта “не толькі месца працы”, але і “важная місія”, ідэя, у якую ён верыць і дзеля якой працуе.
“Таму 17 супрацоўнікаў канала знаходзяцца ў турмах дыктатара Лукашэнкі, — гаворыцца ў дакуменце. — Таму нашыя карэспандэнты кожны дзень на перадавой ва Украіне і рызыкуюць жыццём. Таму яго цэняць мільёны гледачоў, а “Белсат” з’яўляецца самым папулярным прадуктам TVP у сацыяльных сетках і мае самы папулярны ютуб-канал сярод усіх каналаў Польскага тэлебачання. <…> Мы — унікальная вітрына польскай дзяржавы і інструмент, якога баяцца дыктатары; забароненая, але дзейсная крыніца праўды для жыхароў Беларусі і Расіі. Вынікі нашай працы цікавяць не толькі гледачоў, але і палякаў, якіх усходнія суседзі ўспрымаюць як сяброў і саюзнікаў”.
Крыніца ў гэтым медыя паведаміла “Позірку”, што кіраўніцтва TVP разам з МЗС Польшчы вырашылі правесці “глыбокую рэформу некаторых праектаў публічнага тэлебачання”. Паводле яе інфармацыі, з англамоўнага праекта TVP World і “Белсата” плануецца стварыць адну структуру. Апошні знікне з кабельных сетак Украіны, Літвы, Польшчы, запланавана спыніць спадарожнікавую трансляцыю. Працягласць беларускага эфіру зменшыцца ў тры разы, эфірны час будзе падзелены паміж беларускай, расійскай і ўкраінскай рэдакцыямі новай структуры. На практыцы гэта азначае, што “беларуская аўдыторыя губляе свой самастойны беларускі тэлеканал”, адзначыла крыніца.
Працягнуць падтрымку “ўнікальнага тэлеканала “Белсат” і захаваць яго незалежнасць заклікала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская — падчас сустрэчы з Сікорскім 10 ліпеня на палях саміту НАТО ў Вашынгтоне.
4 ліпеня паведамлялася, што “Белсат” плануецца ўключыць у склад новай медыяструктуры, якая ствараецца на базе Польскага грамадскага вяшчання (TVP) — Цэнтра замежных праграм (ЦЗП). Мяркуецца, што ў склад ЦЗП увойдуць таксама рускамоўны праект “Вось Так” і “ўкраінская рэдакцыя”, якая пачне працаваць 1 сакавіка 2025 года. Кіраваць ЦЗП будзе TVP World.
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка