На фоне наступстваў непагадзі Ціханоўская заклікала беларусаў берагчы сябе і дзяцей
16 ліпеня, Позірк. “Быць асцярожнымі і берагчы сябе і сваіх дзяцей” заклікала беларусаў дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў сувязі з наступствамі нядаўняга ўраганнага ветру.
На сваёй старонцы ў “Інстаграме” палітык выказала спачуванні родным і блізкім пацярпелых і загінуўлых. У сацыяльнай сетцы Х яна адзначыла, што “ўзрушаная трагічнай гібеллю шасці чалавек”.
Многія жыхары на поўдні краіны, звярнула яна ўвагу, дагэтуль без электрычнасці. Ціханоўская адзначыла, што правяла “некалькі гадоў у гэтым цудоўным рэгіёне” разам са сваім мужам Сяргеем Ціханоўскім. “Мае думкі з усімі, хто пацярпеў”, — напісала палітык.
Паводле актуальных даных МНС, у выніку праходжання 14 ліпеня навальнічнага фронту з моцнымі парывамі ветру пацярпела 594 населеныя пункты ў 33 раёнах. Ахвярамі непагадзі сталі шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей.
Міністэрства энергетыкі паведаміла, што праз наступствы непагадзі ў 700 населеных пунктах Беларусі дагэтуль няма электрычнасці.
Паводле даных ведамства, за мінулыя суткі адноўлена электразабеспячэнне 783 населеных пунктаў краіны. Для гэтага было задзейнічана больш за 200 аварыйных брыгад і звыш 200 адзінак тэхнікі.
- ПалітыкаБылы супрацоўнік СБУ: Ёсць разуменне, што рабіць з рэтранслятарамі на тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларусь шукае Крыж Еўфрасінні Полацкай праз Інтэрпол — НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПасля аднадзённага перапынку мігранты працягнулі штурмаваць беларуска-літоўскую мяжуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ГрамадстваБеларуская расследавальніцкая журналістыка захавался, але сутыкаецца з выклікамі — прадстаўнік сферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаПастаянны прадстаўнік у Жэневе Бельская адпрэчыла даклад незалежных экспертаў, абвінаваціўшы іх у намеры "разбурыць беларускую дзяржаву"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства85% выкідаў у атмасферу шкодных рэчываў прыпадае ў Мінску на аўтамабіліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларускія незалежныя СМІ застаюцца медыя для Беларусі — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


