Паветраныя сілы Украіны пацвердзілі факт залёту беспілотнікаў “Шахед” у Беларусь

16 ліпеня, Позірк. 15 і 16 ліпеня ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла два ўдарныя беспілотнікі “Шахед”, яшчэ два “лакальна страчаныя” ў паветранай прасторы Беларусі, паведамляюць Паветраныя сілы Узброеных сіл Украіны.
Месца запуску беспілотных апаратаў не называецца, аднак вядома, што іранскія “Шахеды” знаходзяцца на ўзбраенні Расіі.
“Украінская праўда” са спасылкай на прэс-службу Паветраных сіл і тэлеграм-канал “Беларускі Гаюн” паведаміла, што адзін з дронаў увайшоў у прастору Беларусі ў 8:40 16 ліпеня курсам на Нароўлю (Гомельская вобласць). Як піша медыя, у 9:10 з аэрадрома Мачулішчы (Мінская вобласць) быў узняты верталёт Мі-24, у 9:15 з аэрадрома Баранавічы (Брэсцкая вобласць) — знішчальнік Су-30.
“Беспілотнік кружыць над Беларуссю і ў цэлым праляцеў больш за 300 км <…> Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі, пачынаючы з 11 ліпеня, і другі толькі за 16 ліпеня”, — адзначыла выданне.
Медыя паведаміла, што “раней уначы 16 ліпеня іншы “Шахед” зайшоў у Беларусь у раёне в. Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і рухаўся на поўнач, у напрамку Хойнікаў (Гомельская вобласць)”. “Далей БПЛА здзейсніў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок г.п. Камарын (Гомельская вобласць)”, — гаворыцца ў матэрыяле. Сцвярджаецца, што “а 5 раніцы беспілотнік пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны”.
13 ліпеня Аляксандр Лукашэнка чарговы раз змяніў танальнасць заяў на адрас Украіны. “Цяпер мы не маем ускладненняў ніякіх з украінцамі, і я спадзяюся, што і не будзе”, — сказаў ён падчас наведвання 56-га зенітнага ракетнага палка ў Лунінецкім раёне (Брэсцкая вобласць).
Лукашэнка даручыў “адвесці войскі на паўднёвых рубяжах у месцы пастаяннай дыслакацыі”. “Пасля нашай пэўнай працы ўкраінцы свае Узброеныя сілы і дадатковыя войскі, якія яны перакінулі да нашай мяжы, ад мяжы адвялі і ўвогуле вывелі з зоны беларуска-ўкраінскай мяжы”, — заявіў ён.
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
