На аднаўленне электрасетак у Гомельскай вобласці спатрэбіцца не менш за месяц — мясцовыя ўлады
19 ліпеня, Позірк. Не менш за месяц спатрэбіцца на поўнае аднаўленне электрасетак у Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба мясцовага аблвыканкама.
Такі прагноз далі спецыялісты Міністэрства энергетыкі на пасяджэнні штаба па ліквідацыі наступстваў непагадзі пад старшынствам кіраўніка рэгіёну Івана Крупко.
“Увесь гэты час у малых населеных пунктах будуць працаваць дызель-генератары, часовыя станцыі забяспечаць палівам і паставяць пад ахову”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што аварыйныя брыгады накіраваныя ў “населеныя пункты, дзе застаюцца непадключанымі асобныя домаўладанні”. У прыярытэтным парадку электразабеспячэнне будзе адноўлена па месцы жыхарства сем’яў з дзецьмі, адзінокіх грамадзян і пенсіянераў.
“У выхадныя па заяўках зоймуцца падключэннем дачных дамоў і тых абанентаў, якія прыязджаюць у бацькоўскі дом часова. Да ліквідацыі ўсіх парушэнняў на Гомельшчыне будзе працаваць больш за сто брыгад”, — паведамляе прэс-служба.
Намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, які прысутнічаў на пасяджэнні штаба, даручыў энергетыкам “зрабіць рэвізію ўсіх пашкоджаных сетак і скласці пакрокавы графік іх аднаўлення з указаннем населеных пунктаў, якія ад іх засілкаваныя”.
“Трэба нарошчваць максімальна ўсе сілы, каб у пазначаныя тэрміны выканаць пастаўленыя задачы”, — сказаў ён.
Крупко паведаміў аб зняцці ў вобласці рэжыму надзвычайнай сітуацыі. Паводле яго слоў, гэта “вынік зладжанай кругласутачнай працы службаў і арганізацый і дзейснай дапамогі ўсіх абласцей і рэспубліканскіх органаў”.
Аб падачы напружання ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласці дало справаздачу ў ноч на 19 ліпеня Міністэрства энергетыкі. Ведамства прызнае, што “для электразабеспячэння часткі з іх выкарыстоўваюцца дызель-генератарныя ўстаноўкі”.
Адзначаецца, што ў рэгіёне, які трапіў пад удар стыхіі 14 ліпеня, адноўленая праца 51 сістэмаўтваральнай лініі электраперадачы, у тым ліку дзвюх ліній 330 кВ, 90 сістэмаўтваральных электрычных падстанцый, больш за 5 тыс. трансфарматарных падстанцый.
“У ліквідацыі наступстваў урагану было задзейнічана 197 аварыйных брыгад з усіх абласцей агульным складам больш за 1,5 тыс. чалавек і 276 адзінак тэхнікі. Працягваюцца работы па індывідуальных заяўках спажыўцоў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў Сіваку аднавіць працу ўсёй інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва да раніцы 16 ліпеня.
16 ліпеня на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ён даў “адзін дзень” на ліквідацыю наступстваў стыхіі кіраўніку МНС Вадзіму Сіняўскаму і дзяржсакратару Савета бяспекі Аляксандру Вальфовічу. 18 ліпеня на сустрэчы з Крупко Лукашэнка распарадзіўся, каб “усе работы па падключэнні насельніцтва да электрасілкавання, у тым ліку ў самых аддаленых населеных пунктах”, былі завершаныя да раніцы 19 ліпеня.
Паводле інфармацыі МНС, у выніку непагадзі 13 і 14 ліпеня загінула шэсць чалавек (два і чатыры адпаведна). Паведамлялася пра пяць грамадзян, забітых дрэвамі: 90-гадовага мужчыну ў Светлагорскім раёне, 35-гадовага мужчыну ў Вілейскім раёне, 26-гадовую жанчыну ў Мінску, 13-гадовае дзіця ў Рэчыцкім раёне, 5-гадовае дзіця ў Магілёўскім раёне.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тры гады плошча новага жылля для людзей з патрэбай у Мінску зменшылася больш як удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 35 тыс. спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНа беларускім валютным рынку “няма ніякага шторму” — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+