У “спіс экстрэмістаў” 12 і 19 ліпеня ўнесена 55 чалавек, у іх ліку палітвязні
20 ліпеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 12 і 19 ліпеня дададзена яшчэ 55 чалавек, усяго ў ім 4.250 пазіцый.
Усе грамадзяне, чые імёны ўнесены ў спіс на сайце МУС у названыя даты, з’яўляюцца фігурантамі спраў паводле артыкулаў, якія ўлады актыўна выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
Разам з тым толькі 14 з іх праваабарончая супольнасць зараз прызнае палітвязнямі. Гэта асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Валерый Саковіч (1,5 гады пазбаўлення волі), Іван Дыдышка, Міхаіл Петраш, Юрый Хаванскі, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Яўген Цыбулька (усе — 2 гады), Вадзім Чараўко і Павел Марціновіч (тэрміны невядомыя); ч. 3 арт. 3611 — Анастасія Мацяш (2 гады); ч. 2 арт. 293 — Сяргей Кулеш (4 гады); ст. 3612 — Андрэй Лапацін (4 гады); а таксама прыгавораныя да невядомых тэрмінаў Яўген Ціханаў (ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368, арт. 369) і Кірыл Крошкін (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 342, арт. 3612, арт. 1 арт. 368).
Па выніках абнаўлення 12 ліпеня ў спіс дададзеныя асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Аляксандр Салтановіч, Алег Чарэднік, Паліна Чарэднік, Аляксандр Панкрацьеў, Марыя Лазарчук, Алена Церашкова, Уладзіслаў Жарыкаў, Вольга Давідзенка, Ганна Жукава, Артур Цыбульскі, Дзмітрый Шчасновіч, Віктар Крываносаў, Наталля Якубенка, Алена Нядбальская, Павел Джажора, Уладзімір Джажора, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Аляксандр Лявончык.
Тады ж у ім сталі фігураваць Дзмітрый Камозін (ч. 1 арт. 1301), Аляксандр Чыж (ч. 1 арт. 368), Аляксандр Зубкоў (ч. 1 арт. 367), Юрый Шайкевіч (ч. 1 арт. 431, ч. 1 арт. 368), Наталля Раманенка (ч. 1 арт. 3612, ч. 6 арт. 16 і арт. 3612, ч. 2 арт. 3613) і Аляксандр Катовіч (ч. 3 арт. 3611, ч. 1 арт. 130, ч. 2 арт. 367, ч. 1 арт. 368).
19 ліпеня ў пералік унесеныя асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Раман Забела, Ілля Палонскі, Таццяна Палонская, Дар’я Мандзік, Кацярына Гаўрыкава, Сяргей Сідарэнка, Антон Ачаратнюк, Арцём Грыбко, Лаліта Крывец, Алег Кіраў, Максім Казакевіч і Андрэй Анпілогаў; а таксама Андрэй Шчотка (ч. 1 арт. 3612), Яўген Абрамовіч (ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 205) і Аляксей Расцягаеў (ч. 1 арт. 343, арт. 188, ч. 2 арт. 367).
З дададзеных у спіс вылучаюцца Віктар Аўраменка (фігуруе з 12 ліпеня, асуджаны паводле ч. 1 арт. 342) і Нэлі Алфёрава (19 ліпеня; арт. 369), насупраць імёнаў якіх значыцца не “адбывае пакаранне” ці “судзімасць не пагашаная”, як у большасці, а пазнака “прымусовыя меры бяспекі і лячэння”.
Даведка “Позірку”:
- ч. 1 арт. 130 — наўмысныя дзеянні, скіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы паводле прыкметы расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці;
- ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 130 — падрыхтоўка да злачынства ў выглядзе “распальвання варожасці або варажнечы” групай асоб або якая пацягнула з неасцярожнасці смерць чалавека, іншыя цяжкія наступствы;
- арт. 188 — паклёп;
- ч. 1 арт. 205 — таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж);
- ч. 2 арт. 293 — удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным здзяйсненні такіх дзеянняў, як гвалт над асобай, пагромы, падпалы, знішчэнне маёмасці або ўзброены супраціў прадстаўнікам улады;
- ч. 1 арт. 342 — арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 343 — захоўванне з мэтай распаўсюду або рэкламавання або распаўсюд, рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў <…> на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні; выраб з мэтай распаўсюду, рэкламавання, трансляцыя або публічная дэманстрацыя парнаграфічных матэрыялаў;
- арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 1 арт. 3612 — наданне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў і выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, любым спосабам для свядомага забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці, дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму;
- ч. 6 арт. 16 і арт. 3612 — дапамога ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці;
- ч. 2 арт. 3613 — вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне грамадзян Беларусі або асоб, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, асоб без грамадзянства для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці;
- ч. 1 арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, друкаваным або публічна дэманструемым творы, сродках масавай інфармацыі, інтэрнэце;
- ч. 2 арт. 367 — пералічанае ў пункце вышэй, здзейсненае асобай, раней судзімай за паклёп або абразу, або спалучанае з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства;
- ч. 1 арт. 368 — публічная абраза прэзідэнта;
- арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
- ч. 1 арт. 431 — дача хабару.
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка