Ціханоўская падзякавала Байдэну за “непахісную падтрымку” Беларусі

21 ліпеня, Позірк. Святлана Ціханоўская падзякавала Джо Байдэну за “непахісную падтрымку і салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю”.
“Беларускі народ глыбока шануе ўсё, што вы зрабілі для перамогі нашай справы. Гісторыя не забудзе, як вы цвёрда падтрымлівалі нас у імкненні да свабоды і дэмакратыі”, — напісала дэмакратычны лідар у “Х” (“Твітары”), звяртаючыся да прэзідэнта ЗША.
21 ліпеня 81-гадовы Байдэн аб’явіў аб выхадзе з барацьбы за пасаду кіраўніка дзяржавы, выбары якога пройдуць 5 лістапада. Амерыканскі кіраўнік, якога заклікала адмовіцца ад паходу на другі тэрмін нават частка прыхільнікаў, якія ўказвалі на зніжэнне яго кагнітыўных здольнасцяў, падтрымаў вылучэнне віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс (59 гадоў). Выбары кандыдата ад Дэмакратычнай партыі пройдуць у жніўні. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі ўжо вызначаны — 78-гадовы Дональд Трамп, прэзідэнт ЗША ў 2017—2021 гадах.
Байдэн заявіў пра намер працаваць на пасадзе прэзідэнта да канца тэрміну (20 студзеня 2025 года).
Ціханоўская і Байдэн сустракаліся 28 ліпеня 2021 года ў Вашынгтоне і 12 ліпеня 2023 года ў Вільнюсе. 26 сакавіка 2022 года яны правялі тэлефонную размову.
Гл. таксама матэрыял палітычнага аналітыка Аляксандра Фрыдмана:
Трамп — надзея Лукашэнкі? (на рускай мове)
Яшчэ па тэме:
Байдэн заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі змагацца за “лепшае заўтра”
Байдэн аб размяшчэнні ТЯЗ ў Беларусі: Гэта абсалютна безадказна
Байдэн: Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю

- Грамадства, ПалітыкаМілітарызацыя дзяцей будуецца на страху Лукашэнкі перад новым пакаленнем — даклад НАУ і BelPolМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВайна супраць Еўропы можа распачацца ў 2027–2030 годах, у Беларусі да яе ўжо рыхтуюць дзяцей — BelPol (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ трэцім квартале доля занятых у эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросце склала 85,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка