Байдэн у Вільнюсе сустрэўся з Ціханоўскай
13 ліпеня, BPN. Дэмлідар Святлана Ціханоўская сустрэлася 12 ліпеня ў Вільнюсе з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, паведамляецца ў яе тэлеграм-канале.
Сустрэча адбылася адразу пасля выступлення прэзідэнта ў Вільнюскім універсітэце.
Паводле словаў Ціханоўскай, яна данесла да Байдэна, што беларусы “працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны”.
“Я рада, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць аб тым, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША”, — пракаментавала палітык.
Ніколі не здавацца і працягваць змагацца за “лепшае заўтра” заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі падчас свайго выступу ў Вільнюскім універсітэце Байдэн.
“Многія з вас ведаюць, як ніхто, наколькі каштоўная магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта каштоўна для людзей паўсюль, не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца за тое, каб іх галасы былі пачуты”, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
28 ліпеня 2021 года Байдэн і Ціханоўская правялі перамовы ў Вашынгтоне. 26 сакавіка 2022 года прэзідэнт ЗША патэлефанаваў ёй, знаходзячыся на борце свайго самалёта перад вылетам з Варшавы.


- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

