Байдэн заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі змагацца за “лепшае заўтра”
12 ліпеня, BPN. Ніколі не здавацца і працягваць змагацца за “лепшае заўтра” заклікаў народы Беларусі, Малдовы і Грузіі падчас свайго выступу 12 ліпеня ў Вільнюскім універсітэце па выніках саміту НАТО прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
“Многія з вас ведаюць, як ніхто, наколькі каштоўная магчымасць вызначаць сваю будучыню. Гэта каштоўна для людзей паўсюль, не толькі ва Украіне. У Беларусі, Малдове, Грузіі і па ўсім свеце, дзе людзі працягваюць змагацца за тое, каб іх галасы былі пачутыя”, — сказаў амерыканскі прэзідэнт.
Байдэн дадаў, што галоўны мэсэдж яго слоў у тым, каб людзі працягвалі гэтую барацьбу.
“Ніколі, ніколі не здавайцеся, працягвайце змагацца за лепшае заўтра. Абарона свабоды — гэта не справа аднаго дня ці года — гэта справа жыцця”, — сказаў Байдэн.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская перад выступленнем Байдэна, на якое была запрошана, паразмаўляла з кіраўніком літоўскай дыпламатыі Габрыэлюсам Ландсбергісам, прэзідэнтам Літвы Гітанасам Науседам, экс-прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам, паведаміла яе прэс-служба.

- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка"Белавія" губляе "велізарныя сумы" праз удары ўкраінскіх БПЛА па аб'ектах у РФ — прадстаўніца кампанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства

