Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек
24 ліпеня, Позірк. Палітвязнямі прызнана яшчэ 13 чалавек, зараз іх у Беларусі 1.380, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Сярод іх асуджаныя на невядомыя тэрміны пазбаўлення волі па арт. 368, 367, 369, 361, 130 Крымінальнага кодэкса Уладзімір Баслык, арт. 368, 3611, 130, 367 Аляксандр Катовіч, арт. 130, 3614 Вольга Волкава, арт. 130, 3614 Наталля Цімашэнка, арт. 130 Аляксандр Капылец, арт. 368, 130 Вераніка Жаркіна, арт. 130, 342 Аляксандра Мельнічак, арт. 368, 369, 130, 342 Аляксандр Блізнец, а таксама па арт. 130, 342, 361, 367 Віктар Мярзлікін (5 гадоў пазбаўлення волі), па арт. 3611, 3614, 409 Аляксей Чарнавусаў (4,5 года).
Таксама палітвязнямі прызнаныя ўзятыя пад варту па арт. 130, 342 Аляксандр Лазарэвіч, па арт. 130 Ігар Сушко, па арт. 130, 356, 3614, 406 Руслан Прахарэнка.
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць рэпрэсіі.
Адпаведную заяву акрамя “Вясны” падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава і Lawtrend.
Даведка “Позірку”:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх;
арт. 356 — здрада дзяржаве;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 409 — незаконныя дзеянні ў адносінах да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка